Ганна Алімпія Мастоўская
Ганна Алімпія Мастоўская | |
польск. Anna Olimpia Mostowska | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Anna Barbara Olimpia Radziwiłł / Ганна Барбара Алімпія Радзівіл |
Нарадзілася | каля 1762[1][2] |
Памерла | 1833[1][2] |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Станіслаў Радзівіл[3] Караліна з Пацеяў[d] |
Сужэнец | Аўгуст Дамінік Пшазьдзецкі[3] і Тадэвуш Антоні Мастоўскі[d][3] |
Дзеці | Міхал Пшаздзецкі[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | з 1806 |
Жанр | Готыка |
Мова | польская мова |
Дэбют | 1806 |
Значныя творы | «Мае забавы» («польск.: Moje rozrywki», 1806) |
Гáнна Алíмпія Мастóўская (па-польску: Anna Olimpia Mostowska; часам Ганна Мастоўская-Радзівіл, з роду Радзівілаў; к. 1762, Нясьвіж, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 1833, Заслаўе, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя) — беларуская польскамоўная пісьменніца, якая пісала ў жанрах готыкі і фэнтэзі[4]. Графіня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генэрал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэньня — Нясьвіж). Яе маці, Караліна паходзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы[5].
У 17 гадоў была выдадзеная замуж за старэйшага за яе на два гады менскага старосту Аўгуста Дамініка Пшазьдзецкага, род якога нядаўна авалодаў у спадчыну Заслаўем пад Менскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году абралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага Сойму і Касьцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных справаў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасьці. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Юрсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazeta Narodowa i Obca» (бел.: Газэта айчынная і замежная). Пасьля перамогі Таргавіцкай канфэдэрацыі выхад газэты быў спынены ў 1792 годзе. Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэзда, Швайцарыя, Францыя)[6].
Па вяртаньні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зьняволеньне: расейскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы францускіх рэвалюцыянэраў. Намаганьнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэклярацыю на вернападданьніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касьцюшкі, за што быў этапаваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казэматы. Намаганьнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны разьвяліся[7].
Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе, дзе і памерла на схіле 1833 году[8].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актыўная літаратурная дзейнасьць другога мужа Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве[9].
У 1806 годзе ў Вільні выйшаў найпершы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесьцяў, напоўненых таямнічымі прыгодамі «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх» «Матыльда і Даніла» ды іншыя[10].
Таксама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Салямандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»[11].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• 1806: Moje rozrywki
tom I Strach w Zameczku; Posąg i Salamandra; tom II Matylda i Daniło; Cudowny szafir; tom III Zamek Koniecpolskich; Nie zawsze tak się czyni, jak się mówi.
• 1807: Astolda
• 1809: Zabawki w spoczynku po trudach
• 1809: Pokuta
• 1809: Historya filozoficzna Adyla
• 1809: Sen wróżebny
• 1809: Miłość i Psyche
• 1809: Lewita z Efraim
• 2014: Powieści, listy (сучаснае выданьне твораў Ганны Мастоўскай пад рэдакцыяй Монікі Ўрбанскай).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Хаўстовіч / Ганна Мастоўская. Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца / Пераклад і каментар // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік, выпуск дзевяты. Мн., 2008. С. 169–196.
- Бурдзялёва І. Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага // Вестник МГЛУ. Сер. 1, Филология. – 2009. – № 2 (32). – С. 179–187.
- Грушэцкі А. Зданні для бясстрашнай Ганны. Загадкавая дама-пісьменніца з роду Радзівілаў: газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 10 сакавіка 2017. — В. 4913. — № 10. — С. 10. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2017.
- Янушкевіч А. Ганна Мастоўская-Радзівіл // Дзеяслоў: часопіс. — 2013. — № 12.
На польскай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mostowskа, Annа Olimpіа z Xiąząt Radziwiłłow. Astolda, xięzniczka z krwi Palemona, pierwszego xiązęcia litewskiego, czyli Nieszczęśliwe skutki namiętnosci. Powiesc oryginalna z historyi litewskiey / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа. — Wilnо, 1807. — T. 1. — 225 s.
- Mostowskа, Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow. Matylda i Daniło / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа // Moie Rozrywkі. — T. 1.— Wilnо, 1806. — S. 5—54.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Anna Mostowska Anna Barbara Olimpia Radziwiłł Mostowska // WomenWriters (анг.)
- ^ а б Anna Olimpia Mostowska // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ^ а б в Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.) — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ^ Ірына Бурдзялёва Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага. — С. 2.
- ^ Barbara Czwórnóg – Jadczak: Anna Mostowska – polska twórczyni powieści grozy, OWD „Express Press”, Lublin 2015.
- ^ Грушэцкі А. Зданні для бясстрашнай Ганны. Загадкавая дама-пісьменніца з роду Радзівілаў // Літаратура і мастацтва, 10 березня 2017. — Вып. 4913. — № 10. — С. 10.
- ^ Грушэцкі А. Зданні для бясстрашнай Ганны. Загадкавая дама-пісьменніца з роду Радзівілаў // Літаратура і мастацтва, 10 березня 2017. — Вып. 4913. — № 10. — С. 10.
- ^ Dorota Vincůrková - Tradycja egzemplów w powieści „Matylda i Daniło” Anny Mostowskiej, "Pamiętnik Literacki" 2020, z. 1.
- ^ Dorota Vincůrková - Tradycja egzemplów w powieści „Matylda i Daniło” Anny Mostowskiej, "Pamiętnik Literacki" 2020, z. 1.
- ^ Язэп Янушкевіч Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча // Дзеяслоў, 12/2013, http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/radz2302ec.html
- ^ Язэп Янушкевіч Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча // Дзеяслоў, 12/2013, http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/radz2302ec.html