Катавіцы
| Катавіцы польск. Katowice | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Сылескае | ||||
| Дата заснаваньня | 1598 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Марцін Крупа[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Q11833357? | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 245 ± 1 м, 357 ± 1 м і 272 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°15′ пн. ш. 19°00′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | katowiczanin[3], katowiczanka[4], katowiczanie[5], katowiczanki, Kattowitzer, Katovičan, Kattowitzerin і Katovičanka | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 32 | ||||
| Паштовы індэкс | 40-001–40-999 | ||||
| Нумарны знак | SK і IK[6] | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | katowice.eu (пол.) | ||||
| Катавіцы на мапе Польшчы Катавіцы | |||||
Катаві́цы (па-польску: Katowice, па-нямецку: Kattowitz, па-сылеску: Katowicy, па-чэску: Katovice) — горад, разьмешчаны ў паўднёвай Польшчы, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сылескага ваяводзтва, цэнтар Горнасылескай прамысловай акругі. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 310 тыс. чалавек і па гэтым паказчыку горад займае дзясятае месца ў краіне. Катавіцы займаюць плошчу 165 км² і гэта адзінаццаты паказчык у Польшчы. Горад уваходзіць у Зьвяз польскіх мэтраполій.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Катавіцы знаходзяцца на Катавіцкім узвышшы, якое адносіцца да Сылескага ўзвышша. Горад знаходзіцца на мяжы водных падзелаў Віслы і Одры, і натуральнай мяжы паміж Малапольскай і Сылезіяй. Праз Катавіцы цякуць рэкі Рава (прыток Віслы) і Кладніца (прыток Одры), а таксама некалькі невялікіх рэчак.
Плошча гораду характарызуецца невялікімі перападамі вышыні, якія складаюць каля 100 мэтраў. Самая высокая кропка гораду знаходзіцца на вышыні 352 мэтры над узроўнем мора (раён Мурцкі), а самая нізкая кропка на вышыні 261 м (раён Зарэчча). З геалягічнага пункту гледжаньня Катавіцы знаходзяцца над Горнасылескім вугальным радовішчам, якое ўключае Горнасылеская прамысловая акруга і Рыбніцкая вугальная акруга.
Сярэднегадавая тэмпэратура паветра ў горадзе складае каля +7,9 °C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17,4 °C, студзеня — 2,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў на працягу году складае 721 мм, зь якіх большасьць выпадае ў жніўні — 110 мм. Вецер характарызуецца слабай сілай, зь сярэдняй хуткасьцю 3,3 м/с, большасьць зь якіх дзьме з захаду (21%). Сьнег пакрывае Катавіцы ў сярэднім 60 дзён у годзе.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфічнае разьвіцьцё гораду зьвязана з уключэньнем у склад Катавіцаў прыгарадаў. З атрыманьнем у 1865 годзе правоў гораду, Катавіцы ў некалькі разоў павялічылі сваю плошчу і некалькі разоў зьмянялі сваю адміністрацыйную структуру. 15 ліпеня 1924 году колькасьць насельніцтва перавысіла 100 тыс. чалавек. У гэты дзень у склад гораду былі ўключаны некалькі прыгарадаў (Багучыцы, Брунаў, Дуб, Лігота, Залеская, Галда і Зоддзьзе), што павялічыла колькасьць жыхароў Катавіцаў амаль удвая, з 57 тыс. да 113 тыс. наступныя далучэньні прыгарадаў адбыліся ў 1951, 1960 і 1975 г.г. Але ў 1980-х г.г. наступіла зьмена тэндэнцыі дэмакратычнага разьвіцьця гораду і пачалося зьмяньшэньне колькасьці насельніцтва з 368 621 чалавек у 1987 годзе да 309 621 чалавек у 2008 годзе.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка Катавіцаў заснавана на разьвіцьці сэктара паслугаў. З 150 тыс. працуючых жыхароў гораду, каля 73% працаўладкаваныя ў гэтым сэктары. Такія посьпехі эканоміка гораду змагла дасягнуць дзякуючы эканамічным рэформам гарадзкіх уладаў, якія доўжацца апошнія некалькі гадоў. У 2006 годзе сярэдні заробак у Катавіцах склаў каля 4,3 тыс. злотых (каля 3,4 млн рублёў), і гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Польшчы. Акрамя гэтага Катавіцы маюць адзін з самых высокіх паказчыкаў у Польшчы па адносінах СУП на аднаго жыхара (каля 67,5 тыс. злотых, ці 54 млн рублёў).
На тэрыторыі гораду зарэгістравана каля 48 тыс. эканамічных суб’ектаў, што складае каля 10% ад усіх эканамічных суб’ектаў ва ўсім ваяводзтве. Тэмп росту колькасьці складае каля 8-10% у год. Каля 1/5 з гэтых суб’ектаў дзейнічаюць з удзелам замежнага капіталу. Акрамя гэтага ў Катавіцах знаходзіцца свабодная эканамічная зона.
Партнэрскія гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-l5mrf3/Katowice/?center=50.25843%2C19.02024&zoom=19&popup=50.25857%2C19.02017
- ↑ https://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/ludnosc/ludnosc-stan-i-struktura-ludnosci-oraz-ruch-naturalny-w-przekroju-terytorialnym-w-2024-r-stan-w-dniu-30-06,6,37.html
- ↑ https://sjp.pwn.pl/so/katowiczanin;4449155.html
- ↑ https://sjp.pwn.pl/so/katowiczanka;4449157.html
- ↑ http://nlp.actaforte.pl:8080/Nomina/Miejscowosci?nazwa=Katowice
- ↑ https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WDU20220001847