Сэнт-Эт’ен
| Сэнт-Эт’ен | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
| Дэпартамэнт | Люара | ||||
| Першыя згадкі | 1258 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Saint-Étienne[d] | Гаэль Пэрдрыё[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 515 м, 422 м[3], 1117 м[3] і 654 м[4] | ||||
| Каардынаты | 45°26′05″ пн. ш. 4°23′25″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | Stéphanois і Stéphanoise | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 42100[6], 42000[6] і 42230[6] | ||||
| Сайт | saint-etienne.fr (фр.) | ||||
| Сэнт-Эт’ен на мапе Францыі Сэнт-Эт’ен | |||||
Сэнт-Эт’е́н (па-француску: Saint-Étienne, па-аксытанску: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люара ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва — 172 718 чалавек (на 2021 год). Горад назвыны ў гонар сьвятога Стэфана.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З XVI стагодзьдзя ў Сэнт-Эт’ене разьвівалася зброевая прамысловасьць. У час Францускай рэвалюцыі, Сэнт-Эт’ен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (франц. Armeville — «зброевы горад»). Пазьней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасьцю ровараў.
Яшчэ ў першай палове XIX стагодзьдзя Сэнт-Эт’ен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысячаў чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі й бурнаму росту індустрыі колькасьць жыхароў дасягнула 110 тысячаў.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе разьмешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Унівэрсытэт імя Жана Манэ, школа шахтараў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынэраў, Вышэйшая камэрцыйная школа. Працуюць музэі сучаснага мастацтва, шахтаў, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камэды Сэнт-Эт’ен», «Плянэтар», «Эсплянада-Опэра»[7].
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе месьціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клюб «Сэнт-Эт’ен».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.saint-etienne.fr/mairie/conseil-municipal-20202026
- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- 1 2 3 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ Site officiel de la ville de Saint-Étienne. Vive la culture! saint-etienne.fr
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |