Мішкальц
Мішкальц | |||||
вуг. Miskolc | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1365 | ||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Мэд’е: | Боршад-Абаўй-Зэмплен | ||||
Прэзыдэнт места: | Pál Veres[d][1] | ||||
Плошча: | 84,15 км² | ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 170 234 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2022,98 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +36 46 | ||||
Паштовы індэкс: | 3500 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°6′0″ пн. ш. 20°47′0″ у. д. / 48.1° пн. ш. 20.78333° у. д.Каардынаты: 48°6′0″ пн. ш. 20°47′0″ у. д. / 48.1° пн. ш. 20.78333° у. д. | ||||
Мішкальц | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.miskolc.hu |
Мішкальц (па-вугорску: Miskolc) — горад на паўночным усходзе Вугоршчыны. Адміністрацыйны цэнтар мэд’е Боршад-Абаўй-Зэмплен. Насельніцтва на 2009 год — 170 234 чалавекі, Мішкальц — трэці па велічыні горад Вугоршчыны. Мішкальц разьмешчаны на рацэ Шаё ля падножжа горнага масіву Бюку. Вядомы ў першую чаргу як важны прамысловы цэнтар.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места згадваецца ў 1291 годзе як Miskoch, у 1293 годзе Myscolch, сучасны вугорскі Miskolc. Паходжаньне назвы ад асабістага імя Міхай (Mihaly), якое мела ў сярэднія вякі формы Misck, Misca.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы сярэднявечча Мішкальц, які знаходзіўся пад надзейнай аховаю ўмацаванага замку Дыяшд’ёр, быў заможным і квітнеючым месцам. У 1544 годзе замак спалілі туркі, а ў час паўстаньня Ракацы ў 1706 годзе — войскі Габсбургаў. У XIX стагодзьдзі дзякуючы радовішчам жалезнай руды ў гарах Бюк Мішкальц стаў прамысловым цэнтрам.
Геаграфія й транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места разьмешчана на рацэ Сінве за 175 кілямэтраў да паўночнага ўсходу ад Будапэшту. Мішкальц злучаны з Будапэштам аўтатрасай і чыгуначнай магістральлю. Звычайныя чыгуначныя цягнікі пакрываюць адлегласьць паміж месцамі ў сярэднім за 2—2,5 гадзіны; хуткасныя экспрэсы за 1 гадзіну 40 мінут. Чыгункі вядуць зь места таксама ў бок славацкага Кошыцэ й Ньірэдзхазы, аўтамабільныя дарогі — на Кошыцэ й Дэбрэцэн.
Гарадзкі транспарт прадстаўлены 45 аўтобуснымі лініямі й дзьвюма трамвайнымі.
Побач з горадам ёсьць невялікі аэрапорт, аднак для перавозкі пасажыраў ён не выкарыстоўваецца.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацыянальны тэатар. Знаходзіцца на вуліцы Сэчаньі (Széchenyi utca). Быў збудаваны наноў у 1843 г. пасьля таго, як згарэў стары будынак у стылі барока.
- Дом камітэту. Дом быў збудаваны на пляцы Варашхаза (Városház tér) у 1727 г. у стылі раньняга барока, але ў 1809—1836 гг. набыў рысы клясыцызму.
- Музэй Ота Германа. Музэй выбітнага прыродазнаўцы знаходзіцца ў барочным будынку на пляцы Сабатшаг (Szabadság tér).
- Рэфармацкая царква. Знаходзіцца на гары Аваш (Avas), гатычны храм XIII ст.
- Тэрмальныя купальні Мішкальц-Тапольца. Адкрыцьцю ў 1959 годзе пячорнай купальні папярэднічала доўгая падрыхтоўчая праца. Гэты ўнікальны для Эўропы прыродны басэйн зь цёплай тэрмальнай вадой, чыстым паветрам і прыемным кліматам пячоры. Гэта тэрмальная вада не такая шчыльная, як асобныя лячэбныя воды й таму ў ёй можна купацца, не абмяжоўваючы сябе ў часе.
Можна выпрабаваць усе дзейсныя ў пячоры водныя эфэкты:
- галерэі, натуральныя ходні, залы з джакузі й падводнымі бруямі;
- «Шаравая зала» зь вясёлымі неспадзеўкамі;
- плаваньне па «падземнай рацэ».
У купальнях заўсёды — вясна, незалежна ад вулічнай сьпякоты ці лютага марозу.
- Замак Дыяшд’ёр. Гісторыя замка пачынаецца з глыбокай старажытнасьці (IX—X стагодзьдзі). У XIV—XV стст. гэта было любімае месца знаходжаньня вугорскіх каралёў. У 1678 г. замак падарвалі Габсбургі. Галоўны будынак і некаторыя іншыя збудаваньні паступова аднаўляюцца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мішкальц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Illés S. Miskolcon nyert az ellenzéki Veres Pál (вуг.) — Magyar Jeti Zrt., 2019.