Паўліна Мядзёлка: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 29: | Радок 29: | ||
* Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921; |
* Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921; |
||
* Сьцежкамі жыцьця. Мн., 1974. |
* Сьцежкамі жыцьця. Мн., 1974. |
||
* Сьцежкамі жыцьця. — Мн .: Лімарыус, 2018. — 610 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-69-6. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 15:48, 11 чэрвеня 2020
Паўліна Мядзёлка | |
Род дзейнасьці | акторка, пэдагог, мэмуарыстка |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 (24) верасьня 1893 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 лютага 1974 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьніца, тэатральная акторка, пэдагог |
Месца працы | |
Псэўданімы | Паўлінка |
Узнагароды | |
Паўлі́на Вінцэ́нтаўна Мядзё́лка (24 верасьня [ст. ст. 12 верасьня] 1893, мястэчка Будслаў Вілейскага павету Віленскай губэрні (цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці) — 13 лютага 1974, Будслаў) — беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. Псэўданім: Паўлінка; крыптанім: М..
Біяграфія
Нарадзілася Паўліна Мядзёлка 24 верасьня [ст. ст. 12 верасьня] 1893 у мястэчку Будслаў Віленскага павета. Бацька Вінцэнт Мядзёлка касьцёльны арганіст. У 1898 сям’я пераехала ў Глыбокае. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З 1907 у Рызе, вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Нязьдзюравай і Райсьмілер. Пазнаёмілася зь Янкам Купалам, А. Бурбісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, З. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень 1912, пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914.
У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры п’есы Я. Купалы.
Падчас 1-ай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кіеве ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў вёсцы Жорнаўка Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў Менск.
Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі. Наведвала Вільню і Гародню. З 1918 выступала ў друку зь вершамі. Зь вясны 1919 інспэктар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртку ў Гародні. 20 ліпеня 1919 арыштаваная польскімі ўладамі за ўдзел у выданьні газэты «Родны край» (Гародня), дзе, дарэчы, і друкавалася.
З пачатку 1920 у Менску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў траўні 1920. Перад наступленьнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасьля вызваленьня накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераяжджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакумэнтах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Летуву.
У Коўне займалася выданьнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газэце «Сялянская доля». З восені 1921 па прапанове Ц. Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бэрліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс). У траўні 1924 арыштаваная латыскімі ўладамі разам зь іншымі выкладчыкамі. Апраўданая судом у красавіку 1925.
22 траўня 1925 разам з братам Зыгмусем прыехала ў БССР. Працавала ў сэктары мастацтва Інбелкульту. У 1927—1930 выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.
Арыштаваная ГПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»; высланая ў Казань. З восені 1932 выкладала расейскую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ.
Улетку 1947 пераехала ў Будслаў. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мэмуары «Сьцежкамі жыцьця», якія ў фрагмэнтах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданьнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993).
Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).
Творы
- Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921;
- Сьцежкамі жыцьця. Мн., 1974.
- Сьцежкамі жыцьця. — Мн .: Лімарыус, 2018. — 610 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-69-6.
Літаратура
- Людмила СЕЛИЦКАЯ (9 сьнежня 2010) В кого был влюблен песняр Купала (рас.). Комсомольская правда.
- МЯДЗЁЛКА Паўліна Вінцэнтаўна // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Ермаловіч М. Першая выканаўца // Настаўніцкая газета. — 1973.
- Калесьнік У. Галгофа адроджаных // Полымя. — 1993. — № 2.
- Ліўшыц Уладзімір. "Была адарана шчодра..." // Раскопкі вакол горацкага "Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С.119-124. ил. ISBN 985-6120-44-6
- Марціновіч А. Паўліна, Паўлінка, Журавінка // ЛіМ. — 1993.
- Янушкевіч Я. Невядомыя старонкі жыцця Паўліны Мядзёлкі // Голас Радзімы. — 1993.
- Міхнюк У. Невінаватым ад нас не выйдзеш… // Беларуская мінуўшчына. — 1995. — № 6.
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 24 верасьня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Будславе
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Менскай вобласьці
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Выкладчыкі Дзьвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы культуры БССР
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія літаратары
- Беларускія мэмуарысты
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Асобы Дзьвінску
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»