Вікіпэдыя:Лялечны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
 
{{Скарачэньне|ВП:ЛТ|ВП:ЛЯЛЬКА}}
 
У цэлым чакаецца, што ўдзельнікі Вікіпэдыі выкарыстоўваюць адзін (лепш зарэгістраваны) уліковы запіс. Выкарыстанне аднаго ўліковага запісу падтрымлівае бесьперапыннасьць рэдагаваньняў, павышае адказнасьць і павялічвае давер супольнасьці, што дапамагае будаваць доўгатэрміновую стабільнасьць у энцыкляпэдыі. Хоць існуюць пэўныя паважлівыя прычыны мець некалькі ўліковых запісаў у Вікіпэдыі, увогуле такія ўліковыя запісы ўводзяць у зман іншых удзельнікаў, перакручваюць абмеркаваньні і галасаваньні, дапамагаюць абыйсьці накладзеныя санкцыі, або якім іншым чынам парушаюць стандарты функцыянаваньня супольнасьці. Такія паводзіны называюцца «''лялечным тэатрам»'' ({{мова-en|Sock puppetry|скарочана}}) і забараняюцца правіламі Вікіпэдыі.
 
'''Лялька''' (клон, віртуал, марыянэтка, сокпапэт, мульт, фэйк) — гэта уліковы запіс, дадаткова зарэгістраваны адным з аўтараў Вікіпэдыі. Такіх удзельнікаў называюць «лялькаводамі». Выкарыстанне лялек зьяўляецца вельмі непажаданым з многіх прычынаў.
 
Лялечны тэатар у Вікіпэдыі можа мець некалькі розных формаў:
* стварэньне новага ўліковага запісу, каб пазьбегнуць апазнаньня;
* выхад з сыстэмы і пераход на рэдагаваньне ад IP-адраса;
* прыцягненьне сяброў і знаёмых да стварэньня уліковых запісаў з мэтай падтрымаць нейкі бок дыскусіі. Такія ўліковыя запісы называюцца «тушкамі» ({{мова-en|meatpuppetry|скарочана}}, літаральна — мясныя лялькі)
 
Няслушнае, гэта значыць такое, матывам якога зьяўляецца адзін з прыведзеных вышэй пунктаў, выкарыстаньне некалькіх уліковых запісаў разглядаецца супольнасьцю як сур'ёзнаесур’ёзнае парушэньне даверу. Гэта ў асноўным прыводзіць да блякаваньня ўсіх ненатуральных уліковых запісаў, блакаваньня карыстальніка, які стаіць за гэтымі ўліковымі запісамі, і раскрыцьцё перад супольнасьцю ўсіх гэтых уліковых запісаў і IP-адрасоў, выкарыстаных у Вікіпэдыі, аж да (патэнцыйна) рэальнага публічнага раскрыцьця такой дзейнасьці і пэрсанальных зьвестак з «рэальнага свету», з мэтай прадухіліць выкарыстаньне лялек у будучыні.
 
Удзельнікам, якія жадаюць выкарыстоўваць больш за адзін уліковы запіс з пэўных паважных прычынаў, пажадана разьмясціць спасылку паміж адпаведнымі старонкамі з тлумачэньнем прызначэньня кожнага ўліковага запісу, пры жаданьні можна таксама стварыць перанакіраваньне паміж такімі старонкамі і абмеркаваньнямі. Удзельнікі, якія не дадалі такое паведамленьне, або тыя, хто практыкуе адначасна і ананімныя рэдагаваньні з IP-адраса, мусяць быць уважлівымі і пазьбягаць перасячэньня рэдагаваньняў адной старонкі або яе асобнага падразьдзелу, таму што нават ненаўмыснае выкарыстаньне розных уліковых запісаў могуць растлумачыць як лялечны тэатар і далейшае тлумачэньне неспадзяваным супадзеньнем могуць не прыняць у якасьці прабачэньня.
 
== Недапушчальныя выпадкі выкарыстанmня некалькіх уліковых запісаў ==
 
Удзельнікі ня мусяць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя ўліковыя запісы для зману, падману, парушэньня або падрыву згоды. У прыватнасьці, гэта ўлучае наступныя выпадкі, але не абмяжоўваецца імі:
* '''Стварэньне ілюзіі падтрымкі''': альтэрнатыўныя ўліковыя запісы нельга выкарыстоўваць, каб зрабіць уражаньне большай падтрымкі, чым існуе напраўду.
* '''Рэдагаваньня прасторы праекта''': нераскрытыя альтэрнатыўныя ўліковыя запісы ня мусяць рэдагаваць правілы, даведку і адпаведныя старонкі абмеркаваньняў; ня могуць галасаваць па адміністрацыйных пытаньнях, пытаньнях вылучэньня або браць удзел у выбарах.
* '''Абыход санкцыяў''': санкцыі накладаюцца на асобаў, а не на ўліковыя запісы. Такія правілы, як [[Вікіпэдыя:3А|забарона трох адкатаў]] тычыцца кожнага чалавека. Выкарыстаньне іншага ўліковага запісу для парушэньня правіла цягне за сабой штрафныя санкцыі, якія будуць тычыцца вашага асноўнага акаўнту, а ў выпадку абыходу санкцыяў, забароны або блакаваньня адлік тэрміну санкцыі пачынаецца нанова.
* '''Рэдагаваньне адной старонкі (абмеркаваньня) з розных уліковых запісаў''': удзельнікі ня могуць выкарыстоўваць больш за адзін уліковы запіс для рэдагаваньня адной старонкі або абмеркаваньня, калі ствараецца ўражаньне, што гэта рабілі розныя людзі. Але не забараняецца рэдагаваньне адной старонкі з законных альтэрнатыўных уліковых запісаў, для якіх гэта выразна паказваецца (напрыклад, рэдагаваньне адной старонкі з вашага асноўнага і публічнага кампутараў, або рэдагаваньне старонкі вамі і вашым ботам).
* '''Завада вывучэньню ўнёску''': выкарыстаньне альтэрнатыўных уліковых запісаў, паміж якімі не паказваецца беспасярэдні зьвязак, раздзірае гісторыю вашых рэдагаваньняў. Гэта азначае, што іншыя ўдзельнікі ня могуць вызначыць ваш унёсак. З тае прычыны, што пры пэўных абставінах, дазваляецца вывучэньне унёску, такія альтэрнатыўныя ўліковыя запісы парушаюць права іншых аўтараў, якія маюць законную цікавасьць да агляду вашага ўнёску{{Заўвага|Няслушны або схаваны чысты старт, з мэтай перайсьці на чысты ўліковы запіс, таксама могуць разглядацца як парушэньне гэтага правіла}}.
* '''«Добрая рука» і «дрэнная рука»''': трымаць адзін уліковы запіс «чыстым» для канструктыўнай працы, тады як іншы — уцягнутым у парушэньні і шкодніцтва.
* '''«Саламяны супраціўнік»''': лялька стварае бачнасьць думкі, процілеглай пазыцыі лялькавода. Такія лялькі ў абмеркаваньнях прыводзяць малазначныя аргумэнты, якія лёгка зьняпраўджваюцца асноўным удзельнікам, або пераходзяць на абразы. Такім чынам пазыцыя асноўнага ўдзельніка ў спрэчцы ўзмацняецца. Такія лялькі часта паказваюць сябе невукамі або не інфармаванымі, а таксама могуць паводзіць сябе фанатычна. У выніку спрэчка часта заходзіць у тупік або ператвараецца ў цырк, памяншаючы зацікаўленасьць іншых удзельнікаў узяць удзел у абмеркаваньні, такім чынам адпрэчваючы магчымасьць грунтоўнай дыскусіі з прывядзеньнем сур’ёзных аргументаў кожнага з бакоў. Выявіць такія лялька складаней, бо сустракаюцца людзі, якія сапраўды так паводзяць сябе ў спрэчках (з той жа мэтай).
* '''Прадстаўленьне нэўтральным камэнтатарам''': выкарыстаньне альтэрнатыўнай ўліковага запісу ў абмеркаваньні іншага ўліковага запісу той жа асобы.
* '''Галасаваньне''' больш за адзін раз.
* '''Рэдагаваньне па выхадзе з сыстэмы (log out) з мэтай схавацца''': ананімныя рэдагаваньні з IP-адраса могуць разглядацца як рэдагаваньне з розных уліковых запісаў, калі яны носяць дэструктыўны характар або парушаюць правілы. Калі вы выйшлі з сыстэмы памылкова і зрабілі ўнёсак, вы можаце зьвязацца з адміністратарам або іншымі ўдзельнікамі, каб пазьбегнуць непаразуменьня.
* '''Калектыўныя (агульныя) уліковыя запісы''': паколькі уліковы запіс прадстаўляе вашыя рэдагаваньні, «калектыўныя ўліковыя запісы» — то ёсьць уліковыя запісы, рэдагаваньні зь якіх робіць некалькі чалавек — забараняюцца і яны блякуюцца. Выняткі з гэтага правіла — акаўнт не для рэдагаваньня, а для стварэньня сьпісу рассыланьня, уліковыя запісы, ухваленыя Фундацыяй Вікімэдыі, і пацьверджаныя боты зь некалькімі гаспадарамі.
 
== Апраўданае, дапушчальнае выкарыстаньне некалькіх уліковых запісаў ==
Альтэрнатыўныя уліковыя запісы могуць выкарыстоўвацца правамерна. Напрыклад, даўні аўтар, зарэгістраваны пад рэальным імем, можа выкарыстоўваць псэўданім, каб схаваць свой унёсак у асобнай тэме, калі ня хоча, каб яго імя асацыявалася зь ёй. Або дасьведчаны ўдзельнік можа стварыць новы ўліковы запіс, каб праверыць, як супольнасьць паводзіць сябе з пачаткоўцам. Калі вы выкарыстоўваеце альтэрнатыўны акаўнт, вы мусіце пераканацца, што не парушаеце правілы. Падставы выкарыстаньня улучаюць:
* '''Бясьпека''': паколькі на агульнадаступных (публічных) кампутарах могуць быць [[траян|траяны]], якія крадуць паролі, удзельнік можа зарэгістраваць альтэрнатыўны ўліковы запіс, каб прадухіліць магчымы ўзлом асноўнага акаўнту. Такія альтэрнатыўныя ўліковыя запісы мусяць быць галосна звязанымі з асноўным акаўнтам, ці мець просты і выразны ідэнтыфікатар, які паказвае на такі зьвязак. Напрыклад, ''Удзельнік:Ян Карповіч'' можа зарэгістраваць уліковы запіс ''Удзельнік:Ян Карповіч (дадатковы)'', і перанакіраваць яго на ''Удзельнік:Ян Карповіч''.
* '''Прыватнасьць''': асоба, рэдагуючы артыкул зь вельмі дыскусійным зьместам адносна яе сям'і, сацыяльнага або прафесійнага кола і чыю ідэнтычнасьць у Вікіпэдыі ведаюць усярэдзіне гэтага кола або адсочваюць яе ідэнтычнасьць у рэальным сьвеце, можа выкарыстоўваць альтэрнатыўны акаўнт, каб пазьбегнуць наступстваў сваіх рэдагаваньняў (або іншых дзеяньняў у Вікіпедыі) у рэальным жыцьці.
* '''Тэхнічная падтрымка ({{мова-en|Maintenance|скарочана}})''': аўтар можа выкарыстоўваць альтэрнатыўны акаўнт для выкананьня задачаў тэхнічнай падтрымкі. Другі ўліковы запіс трэба дакладна зьвязаць з асноўным.
** ''Боты'': Важны спэцыяльны выпадак падтрымкі ўлучае ботаў, гэта значыць праграмаў для аўтаматычнага або паўаўтаматычнага рэдагаваньня. Удзельнікам, якія выкарыстоўваюць ботаў, рэкамендуецца выкарыстоўваць асобныя ўліковыя запісы, і пажадана пазначыць іх як ботаў, каб зробленыя такім чынам рэдагаваньні адфільтроўваліся ў гісторыі рэдагаваньняў (гл. [[Вікіпедыя:Боты]]).
* '''Згублены пароль''': Калі вы забылі пароль уліковага запісу, або ведаеце (ці падазраяце), што нехта іншы даведаўся пра ваш пароль, цалкам натуральным жаданьнем стане зарэгістраваць новы рахунак з «чыстым» паролем. У такім выпадку вы мусіце паведаміць на старонках кожнага такога акаўнту, што яны зьяўляюцца вашымі альтэрнатыўнымі ўліковымі запісамі, і можаце папрасіць адміністратараў аб блякаваньні вашых папярэдніх акаўнтаў.
* '''Чысты старт з новым імем''': Калі вы надумалі пачаць жыцьцё ў Вікіпэдыі «з чыстага аркуша», вы спыняеце выкарыстаньне старога акаўнту (-аў) і ствараеце новы. Такі чысты ўліковы запіс ня мусіць вяртацца да старых тэмах, спосабаў рэдагаваньня або паводзінаў, якія раней былі прызнаныя праблематычнымі, і не чыніць дзеяньняў, якія могуць разглядацца як завада вывучэньню ўнёску. Чысты старт дазваляецца толькі тады, калі вы ня маеце дзейнага блякаваньня, забаронаў і санкцыяў, прынятых да папярэдняга ўліковага запісу. Спыненьне старога акаўнту азначае, што вы не будзе выкарыстоўваць яго зноў: на старой старонцы ўдзельніка мусіць паказвацца, што ён ёсьць неактыўным, каб пазьбегнуць пераключэньня паміж ўліковымі запісамі для лялечнага тэатру.
* '''Гумарыстычныя пэрсанажы''': супольнасьць талерантна ставіцца да гумарыстычных альтэрнатыўных уліковых запісаў, але гумар, які будзе імі прадукавацца, ня мусіць мець нічога агульнага з парушэньнем правілаў Вікіпэдыі.
 
== Заўвагі ==
{{Заўвагі}}
 
{{Правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі}}

Навігацыйнае мэню