Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія |
дапаўненьне |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
||
{{Праект|Беларуская мова}} |
|||
* [[Беларускі клясычны правапіс|Беларускі клясычны правапіс (тарашкевіца)]] |
* [[Беларускі клясычны правапіс|Беларускі клясычны правапіс (тарашкевіца)]] |
||
* [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году]] |
* [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году]] |
Вэрсія ад 21:23, 20 верасьня 2015
Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны Правапіснай Камісіяй у 1927—1929 гадох (карэктура праекту была зробленая на мяжы 1929—1930 гадоў, пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі).[1]
Перадумовы
У 1926 годзе ў Менску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі, якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень 1927 году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў Сьцяпана Некрашэвіча (старшыня), Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Яна Луцэвіча (Купала), дацэнта БДУ Анатоля Багдановіча (сакратар), доктара навук Пятра Бузука, навуковых працаўнікоў Інбелкульту Янкі Бялькевіча і Ўладзіслава Чаржынскага.
У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў СССР І. Сталіна і наступным згортваньнем палітыкі беларусізацыі, Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, адначасова была спыненая праца Правапіснай Камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюктуру, вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў 1930 годзе.
Сутнасьць зьменаў
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’ежчык; парыскі, чэскі; гарадзкі, людзкі; бяз нас, ня руш і г.д.[2]
Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысутнічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца антынацдэмаўская кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц (насенне, сьмецце, суддзя або судздзя). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.[1]
Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу ў 2005 годзе — гэта:
- пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць.
- адмова ад правядзеньня яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: невысокі, беспрытульны.
- увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: маналёг, каапэрацыя, фанэтыка.
Глядзіце таксама
Вікіпэдыя мае праект «Беларуская мова» |
- Беларускі клясычны правапіс (тарашкевіца)
- Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
- Палітычны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
Крыніцы
- ^ а б Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008
- ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.