Іван Бялькевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бялькевіч.
Іван Бялькевіч | |
Дата нараджэньня | 22 лютага (6 сакавіка) 1883 |
---|---|
Месца нараджэньня | Варонічы, Слонімскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 18 кастрычніка 1960 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Марыюпаль, Данецкая вобласьць, Украінская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец, мовазнавец, лексыкограф |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Я́нка (Іва́н Кандра́тавіч) Бяльке́віч (6 сакавіка [ст. ст. 22 лютага] 1883, вёска Варонічы Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці[1] — 18 кастрычніка 1960, Жданаў Данецкай вобласьці, УССР) — беларускі савецкі мовазнавец, пэдагог.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1909 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; выкладаў у школах Слонімшчыны[2]. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губэрні (Расея), у 1919—1920 зноў на Слонімшчыне. Са жніўня 1920 працаваў у Наркамаце асьветы БССР, у школах Менску. У пачатку 1920-х г. быў сябрам БПС-Р[2].
У 1925 скончыў этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ[1]. У 1925—1927 выкладчык і дырэктар Мсьціслаўскага пэдтэхнікуму[1]. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульту і Інстытута мовазнаўства АН БССР[1][2].
Арыштаваны ДПУ БССР 17 лютага 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Ёшкар-Алу[2]. Працаваў на лесапавале. Пасьля вызваленьня выехаў у Азова-Чарнаморскі край(ru), дзе выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах Натальева, Жданава. У 1948—1955 — загадчык навуковай часткі «Азоўстальбуду», у 1955—1958 — інжынэр-мэтадыст Жданаўскай філіі Данецкага вечаровага будаўнічага тэхнікуму. Да канца жыцьця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19 верасьня 1960[2].
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучаў дыялекталёгію і культуру беларускай літаратурнай мовы. Аўтар артыкулаў па беларускім мовазнаўстве і «Краёвага слоўніка Ўсходняй Магілёўшчыны» (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970) — самага вялікага абласнога слоўніку беларускай мовы (каля 20 тысячаў словаў)[1].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выступленні на Акадэмічнай канферэнцыі на рэформе беларускага правапісу и азбукі // Працы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу и азбукі. Минск, 1927;
- Слоўнік граматычна-лінгвістычны // Узвышша. 1928. № 2(8).
- Бялькевіч І. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1970.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Белькевич Иван Кондратьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
- ^ а б в г д Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985. С. 133—179
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Супрацоўнікі Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
- Выпускнікі Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Савецкія мовазнаўцы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»