Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 9: Радок 9:
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’е'''жч'''ык; ''пары'''с'''кі'', чэ'''с'''кі; гара'''дз'''кі, лю'''дз'''кі; б'''я'''з нас, н'''я''' руш і г.д.<ref name="bp">Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.</ref>
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’е'''жч'''ык; ''пары'''с'''кі'', чэ'''с'''кі; гара'''дз'''кі, лю'''дз'''кі; б'''я'''з нас, н'''я''' руш і г.д.<ref name="bp">Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.</ref>


Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысунічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца [[«Нацдэмаўшчына»|антынацдэмаўская]] кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных '''ньн''', '''льл''', '''зьз''', '''сьс''', '''дзьдз''', '''цьц''' (насе'''нн'''е, сьме'''цц'''е, су'''ддз'''я або су'''дздз'''я). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.<ref name="zs" />
Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысутнічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца [[«Нацдэмаўшчына»|антынацдэмаўская]] кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных '''ньн''', '''льл''', '''зьз''', '''сьс''', '''дзьдз''', '''цьц''' (насе'''нн'''е, сьме'''цц'''е, су'''ддз'''я або су'''дздз'''я). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.<ref name="zs" />


Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі [[Беларускі клясычны правапіс|клясычнага правапісу]] ў [[2005]] годзе — гэта:
Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі [[Беларускі клясычны правапіс|клясычнага правапісу]] ў [[2005]] годзе — гэта:

Вэрсія ад 21:41, 12 сакавіка 2015

Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны Правапіснай Камісіяй у 19271929 гадох (карэктура праекту была зробленая на мяжы 19291930 гадоў, пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі).[1]

Перадумовы

У 1926 годзе ў Менску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі, якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень 1927 году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў Сьцяпана Некрашэвіча (старшыня), Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Яна Луцэвіча (Купала), дацэнта БДУ Анатоля Багдановіча (сакратар), доктара навук Пятра Бузука, навуковых працаўнікоў Інбелкульту Янкі Бялькевіча і Ўладзіслава Чаржынскага.

У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў СССР І. Сталіна і наступным згортваньнем палітыкі беларусізацыі, Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, адначасова была спыненая праца Правапіснай Камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюктуру, вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў 1930 годзе.

Сутнасьць зьменаў

Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’ежчык; парыскі, чэскі; гарадзкі, людзкі; бяз нас, ня руш і г.д.[2]

Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысутнічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца антынацдэмаўская кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц (насенне, сьмецце, суддзя або судздзя). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.[1]

Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу ў 2005 годзе — гэта:

  • пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць.
  • адмова ад правядзеньня яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: невысокі, беспрытульны.
  • увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: маналёг, каапэрацыя, фанэтыка.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008
  2. ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.