Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх (Слонім)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх
| |
Касьцёл Божага Цела, 1884 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′46.52″ пн. ш. 25°19′04.52″ у. д. / 53.0962556° пн. ш. 25.3179222° у. д.Каардынаты: 53°05′46.52″ пн. ш. 25°19′04.52″ у. д. / 53.0962556° пн. ш. 25.3179222° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Ян Станіслаў Сапега |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1950 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх на Вікісховішчы |
Касьцёл Бо́жага Це́ла і кля́штар кано́нікаў лятэра́нскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слоніме. Займаў квартал паміж гістарычнымі Панасоўскай і Студэнцкай вуліцамі[a], на левым беразе ракі Шчары. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Слонімскага лятэранскага кляштару складаўся з касьцёла, жылога і гаспадарчага карпусоў, плябаніі, саду і агароду. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус, а па апошняй вайне савецкія ўлады зьнішчылі будынак касьцёла. У 1994—2000 гадох на месцы касьцёла збудавалі сабор Праабражэньня Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, які мае частковае падабенства зь зьнішчаным помнікам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1635 годзе пінскі біскуп Яўхім Гарбацкі і Ян Станіслаў Сапега заснавалі ў Слоніме кляштар канонікаў лятэранскіх з наданьнем маёнтку Дарава. Відаць, волю памерлага брата выканаў у 1650 годзе падканцлер вялікі літоўскі, староста слонімскі Казімер Леў Сапега.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1800 годзе касьцёл рэканструявалі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. У 1845 годзе касьцёл прыстасавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а кляштар зруйнавалі. Пазьней касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл[1].
У 1994—2000 гадох будынак касьцёла адбудавалі ў зьмененым выглядзе (з купаламі-цыбулінамі) як Спаса-Праабражэнскі сабор Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 1-нэфавая базыліка з шчытавым фасадам і гранёнай апсыдай. Да асноўнага аб’ёму далучаліся бакавыя капліцы. Тарцы бакавых аб’ёмаў завяршаліся 2-яруснымі лапаткамі і франтонамі. Фасад меў 4-гранныя выступы вежаў з купаламі-банямі ў завяршэньні і вылучаўся ў цэнтры нізкім прастакутным прытворам пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады падзяляліся высока ўзьнятымі аркавымі праёмамі і пілёнамі-контрфорсамі ў прасьценках. У касьцёле захоўваўся славуты абраз пэндзля Францішка Смуглевіча.
Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак. Перад касьцёлам стаяла 1-павярховая плябанія пад вальмавым дахам.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Праект маскоўскай перабудовы, 1849 г.
-
1849 г.
-
1849 г.
-
1849 г.
-
Плян, 1849 г.
-
Плян, 1850 г.
-
1855 г.
-
1856 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1939 г.
-
1939 г.
-
1941 г.
-
1943 г.
-
1947 г.
-
да 1950 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Помнік Леніну
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас адбудаванага будынка — вуліца Пушкіна, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 454.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-6302-61-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000507 |
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Слоніму
- Храмы пад тытулам Перамяненьня Гасподняга
- Касьцельныя фундацыі Сапегаў
- Зьнішчаныя савецкай уладай збудаваньні Беларусі
- Зьніклі ў 1950-я гады
- Адноўленыя збудаваньні Беларусі
- Катэдральныя саборы Беларусі
- Колішнія касьцёлы Слоніму
- Барочныя збудаваньні Беларусі
- Праваслаўныя храмы Наваградзкай і Слонімскай япархіі