Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх (Слонім)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх
Касьцёл Божага Цела, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Божага Цела, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′46.52″ пн. ш. 25°19′04.52″ у. д. / 53.0962556° пн. ш. 25.3179222° у. д. / 53.0962556; 25.3179222Каардынаты: 53°05′46.52″ пн. ш. 25°19′04.52″ у. д. / 53.0962556° пн. ш. 25.3179222° у. д. / 53.0962556; 25.3179222
Канфэсія праваслаўе[d]
Эпархія Наваградзкая япархія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх на мапе Беларусі
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх
Commons-logo.svg Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх на Вікісховішчы

Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII ст. у Слоніме. Займаў квартал паміж гістарычнымі Панасоўскай і Студэнцкай вуліцамі[a], на левым беразе ракі Шчары. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус, па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У наш час на месцы касьцёла збудавалі сабор Праабражэньня Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, які мае частковае падабенства зь зьнішчаным помнікам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1635 годзе пінскі біскуп Яўхім Гарбацкі і Ян Станіслаў Сапега заснавалі ў Слоніме кляштар канонікаў лятэранскіх з наданьнем маёнтку Дарава. Відаць, волю памерлага брата выканаў у 1650 годзе падканцлер вялікі літоўскі, староста слонімскі Казімер Леў Сапега.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1800 годзе касьцёл рэканструявалі. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. У 1845 годзе касьцёл прыстасавалі пад царкву Маскоўскага патрыярхату, а кляштар зруйнавалі. Пазьней касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.

У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл[1].

У 1994—2000 гадох будынак касьцёла адбудавалі ў зьмененым выглядзе (з купаламі-цыбулінамі) як Спаса-Праабражэнскі сабор Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Комплекс складаўся з касьцёла, жылога і гаспадарчага карпусоў, плябаніі, саду і агароду.

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з шчытавым фасадам і гранёнай апсыдай. Да асноўнага аб’ёму далучаліся бакавыя капліцы. Тарцы бакавых аб’ёмаў завяршаліся 2-яруснымі лапаткамі і франтонамі. Фасад меў 4-гранныя выступы вежаў з купаламі-банямі ў завяршэньні і вылучаўся ў цэнтры нізкім прастакутным прытворам пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады падзяляліся высока ўзьнятымі аркавымі праёмамі і пілёнамі-контрфорсамі ў прасьценках. У касьцёле захоўваўся славуты абраз пэндзля Ф. Смуглевіча.

Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак. Перад касьцёлам стаяла 1-павярховая плябанія пад вальмавым дахам.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас адбудаванага будынка — вуліца Пушкіна, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 454.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000507

Commons-logo.svg Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх (Слонім)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў