Дарава
| Дарава | |
| Населены пункт | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Ляхавіцкі |
| Сельсавет | Конькаўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 200 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°06′31″ пн. ш. 26°10′04″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 45 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1633 |
| Паштовы індэкс | 225378 |
| СААТА | 1250885021 |
| Нумарны знак | 1 |
| Дарава на мапе Беларусі ± Дарава | |
Да́рава[1] — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Дарава ўваходзіць у склад Конькаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома, што навагарадзкі намесьнік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэтую пасаду з 1430 па 1434, даў грошы на пабудову першага драўлянага касьцёлу ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 годзе на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касьцёл.
У Дараве на старых могілках насупраць касьцёла пахаваны польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік Флярыян Бохвіц. Магіла разрабаваная пасьля 1945-га. Помнік з надпісам «Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy» ня знойдзены. У 2003 годзе магіла зьнішчана, і ў той самы год на ёй зьявіліся новыя пахаваньні. Побач знаходзяцца магілы іншых Бохвіцаў.
Каля вёскі падчас І сусьветнай вайны (1915—1918) месьцілася лінія фронту. У 1916 годзе адбывалася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя. Большасьць будынкаў і касьцёл былі зьнішчаныя.
Новы пробашч Станіслаў Шаплевіч узяўся за адбудову храму. У 1933—1938 гадах бэтонныя нямецкія бліндажы побач зь вёскаю былі разабраныя мясцовымі жыхарамі на пабудову касьцёла. Праект храму распрацаваў інжынэр з Баранавічаў Браніслаў Іванчык.
Пасьля ІІ сусьветнай вайны касьцёл зачынены савецкімі ўладамі. У ім месьціўся склад.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 45 чалавек
- 1999 год — 60 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прыдарожная капліца-крыж — збудавана ў 1933 з бэтонных блёкаў, што здабываліся пры разборы нямецкіх бункераў І сусьветнай вайны на пабудову касьцёлу. Ніжэй за надпіс «Bog z nami» знаходзілася невядомая табліца, зьнішчаная пасьля 1939 году.
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьв. Тройцы
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 206
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дарава , Radzima.org
- Дыялог Зьдзіслаў Сіцька — Касьцёл па-над Шчараю
- Руслан Равяка. Крыж заслугі. Наша Ніва
- Darewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. — S. 904
- Wiedźma al. Stanisławowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 301