Сан-Паўлу (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сан-Паўлу
Sao Paulo Clube.gif
Поўная назва São Paulo Futebol Clube
Заснаваны 25 студзеня 1930
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Марумбі
Умяшчальнасьць: 67 052
Галоўны трэнэр Дыега Агірэ
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2017 13 месца
Афіцыйны сайт

«Сан-Паўлу» (па-партугальску: São Paulo Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клуб з гораду Сан-Паўлу. Шасьціразовы чэмпіён Бразыліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібэртадорэс. «Сан-Паўлу» зьяўляецца адным з самы пасьпяховых клюбаў у бразыльскім футболе. Клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, а таксама ў Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі, а таксама ўвааходзіць у сьпіс пяці клюбаў, якія ніколі не выляталі з найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Бразыліі.

Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штату і аднойчы ў Сэрыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібэртадорэс у 1992 і 1993 гадох, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі пасьпяховымі зьяўляюцца і 2000-я гады, калі клюб тройчы запар стаўся чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

«Сан-Паўлу» зьяўляецца трэці клюбам паводле колькасьці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клюбу зьяўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна зь якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам зьяўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная зьмясьціць 67 052 чалавекі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008
1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971,
1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000,
2005
1992, 1993, 2005
1993, 1994
1994
1993
1992, 1993
2005

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сан-Паўлу (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў