Сакаўшчына
Выгляд
| Сакаўшчына лац. Sakaŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Валожынскі |
| Сельсавет | Валожынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′32″ пн. ш. 26°22′40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1772 |
| СААТА | 6220817137 |
| Нумарны знак | 5 |
| Сакаўшчына на мапе Беларусі ± Сакаўшчына | |
Са́каўшчына[1] — вёска ў Беларусі, каля Сакаўшчынскага вадасховішча на рацэ Бярэзіне. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Валожыну, за 87 км ад Менску, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1662 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[3].
На 2001 год у Сакаўшчыне было 263 двары.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сакаўшчынскага сельсавету[4].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну
- Царква Сьвятога Ільлі (1878 год)
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2001 — 580 чалавек
- 2009 — 443 чалавек
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віктар Каваленка (1929—2001) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1287.
- ↑ LVIA, f. SA, b. 1
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 88.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 16. — 60 с. — 20 000 ас. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)
- Ліст мапы N-35-65. Стан мясцовасьці на 1983 г. Выданьне 1986 г. (рас.)