Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СЭГА-ліга»)
Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга
Актуальны сэзон:
Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга 2018—2019 гадоў
ДысцыплінаГандбол
Дата зьяўленьня2011
АрганізатарМіхайла Міхайлаўскі
Колькасьць удзельнікаў10
Краіны
Дзейны чэмпіёнВардар
Найбольш тытулаўВардар (4)

Паўднё́ва-ўсхо́дняя гандбо́льная лі́га, скарочана СЭГА-ліга (ад анг. South East Handball Association League), спонсарская назва СЭГА-Ліга — Газпрам Паўднёвы паток — рэгіянальнае гандбольнае спаборніцтва клюбаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы, заснаванае ў 2011 року. Штаб-кватэра лігі знаходзіцца ў Загрэбе (Харватыя), ейным прэзыдэнтам зьяўляецца Міхайла Міхайлаўскі, экс-прэзыдэнт «Вардару».

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым чэмпіёнам СЭГА-лігі ў сэзоне 2011—2012 рокаў стаў македонскі клюб «Вардар» са Скоп’я. Сьпярша ў лізе выступалі 14 клюбаў, аднак у наступных сэзонах іхняя колькасьць зьмяншалася, як і краіны-прадстаўнікі.

У цяперашнім, восьмым паводле ліку розыгрышы бяруць удзел 10 клюбаў зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Румыніі, Славаччыны, Сэрбіі і Харватыі. Сярод ранейшых удзельнікаў — таксама прадстаўнікі Вугоршчыны ды Славеніі.

Чэмпіянат праходзіць у два этапы: кругавы турнір і фінал чатырох, у які трапляюць клюбы, што занялі па выніках сэзону 4 першыя месцы.

Мінулыя пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон 1 2 3
2011—2012 Вардар Мэталюрг Краацыя
2012—2013 Краацыя Вардар Мэталюрг
2013—2014 Вардар БГК імя Мяшкова Краацыя
2014—2015 Вэспрэм БГК імя Мяшкова Вардар
2015—2016 Вэспрэм Вардар Загрэб
2016—2017 Вардар Вэспрэм БГК імя Мяшкова
2017—2018 Вардар Загрэб Цэле
2018—2019

Гісторыя ўдзелаў паводле клюбаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на сэзон 2018—2019 гадоў.

Клюб Сэзонаў Гады Перамогі Ф4
Шаблён:Сьцягафікацыя/ Вардар 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 4 7
Сьцяг Харватыі Загрэб 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 1 7
Сьцяг Славаччыны Татран 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 2
Сьцяг Харватыі Нэксэ 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
Сьцяг Беларусі БГК 6 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 6
Сьцяг Паўночнай Македоніі Мэталюрг 5 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 2
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Борац 5 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
Сьцяг Сэрбіі Ваяводзіна 5 2014, 2015, 2016, 2018, 2019
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Ізьвіджач 4 2012, 2013, 2017, 2019
Сьцяг Вугоршчыны Вэспрэм 3 2015, 2016, 2017 2 3
Сьцяг Чарнагорыі Лоўчэн 3 2012, 2013, 2014
Сьцяг Славеніі Гарэнье 2 2017, 2018
Сьцяг Славеніі Цэле 2 2017, 2018
Сьцяг Чарнагорыі Суцьеска 1 2012
Сьцяг Сэрбіі Мэталаплястыка 1 2012
Сьцяг Сэрбіі Партызан 1 2014
Сьцяг Сэрбіі Раднічкі 1 2015
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Слога 1 2013
Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда 1 2012
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босна 1 2012
Сьцяг Паўночнай Македоніі Струміца 1 2016
Сьцяг Сэрбіі Спартак 1 2016
Сьцяг Сэрбіі Дынама Панчава
1
2018
Сьцяг Сэрбіі Жалезьнічар Ніш
1
2019
Сьцяг Румыніі Сьцяўа Бухарэст
1
2019

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]