Мэталюрг Скоп’е (гандбольны клюб)
| Мэталюрг Скоп’е | |||
| Поўная назва | Rakometen klub Metalurg Skopje | ||
|---|---|---|---|
| Кароткая назва | ГК Мэталюрг | ||
| Заснаваны | 1971 | ||
| Арэна | Аўтакаманда, Скоп’е Зьмяшчальнасьць: 2000 | ||
| Прэзыдэнт | Мінча Ярданаў | ||
| Галоўны трэнэр | Дамір Стоянавіч | ||
| Чэмпіянат | Македонская гандбольная супэрліга | ||
| 2016—17 | 2 месца | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
ГК «Мэталю́рг Ско́п’е» (па-македонску: РК Металург Скопје) — македонскі гандбольны клюб з Скоп’я. Выступае ў Македонскай гандбольнай супэрлізе і рэгіянальнай СЭГА-Лізе.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1971 року пад патранажам сталеліцейнага заводу Скоп’я. Першымі гульцамі клюбу сталі супрацоўнікі прадпрыемства. У 1974 быў створаны моладзевы фарм-клюб, які стаў асновай для «Мэталюргу» цягам наступных дваццаці гадоў.
Дэбют «Мэталюргу» на міжнароднай арэне адбыўся ў 1993 року супраць бэльгійскага ГК «Гершталь Льеж» у Кубку гарадоў ЭГФ. Адгэтуль клюб стала ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах. У сэзоне 2012—2013 «Мэталюрг» першым з македонскіх клюбаў здолеў трапіць у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, за год да гэтага дайшоўшы да 1/8 фіналу[1]. У сэзоне 2013—2014 клюб паўтарыў свой посьпех у гэтым турніры.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Чэмпіёны (6): 2005—2006, 2007—2008, 2009—2010, 2010—2011, 2011—2012, 2013—2014
- Уладальнікі (5): 2006, 2007, 2010, 2011, 2013
Хатняя арэна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ГК «Мэталюрг» праводзіць свае хатнія паядынкі на пляцоўцы «Аўтакаманда», якая знаходзіцца ва ўласнасьці клюбу. Зьмяшчальнасьць арэны — 2000 гледачоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Croatia Osiguranje Zagreb 26:21 RK Metalurg Skopje (анг.). EHF. Праверана 1 кастрычніка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (макед.) (анг.)
- Профіль (анг.) на бачыне ЭГФ
- Профіль (анг.) на бачыне СЭГА-лігі
- Профіль (анг.) на бачыне The-Sports.org
- Мэталюрг Скоп’е (гандбольны клюб) у Facebook