Загрэб (гандбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
ГК «Загрэб»
Marko Matic 01.jpg

Поўная назва Прво плінарско друштво Загрэб
Кароткая назва Загрэб
Заснаваны 1922
Месцазнаходжаньне ЗагрэбХарватыя
Арэна Арэна Загрэб
Зьмяшчальнасьць: 16 300
Прэзыдэнт Антэ Анчыч
Галоўны трэнэр Весялін Вуявіч
Чэмпіянат Харвацкая гандбольная прэм’ер-ліга
2013—2014 1
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Kit body.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Kit shorts.png
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Kit body.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Kit shorts.png
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 30 верасьня 2014)

Гандбо́льны клюб «За́грэб» (па-харвацку: Rukometni Klub Zagreb), спонсарская назва «Прво плінарско друштво Загрэб» (харв. Prvo plinarsko društvo Zagreb) — харвацкі гандбольны клюб з Загрэбу, створаны ў 1922 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце, Лізе чэмпіёнаў і рэгіянальнай СЭГА-лізе. Хатнія матчы праводзіць на «Арэне Загрэб» зьмяшчальнасьцю 16 300 гледачоў.

ГК «Загрэб» — наймацнейшы клюб Харватыі, нязьменны чэмпіён з часу заснаваньня нацыянальнага першынства.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандбольная каманда ў Заграбе зьявілася ў 1922 року. Усутыч да 60-х у клюбе разьвівалі гандбол 11×11. Па Другой сусьветнай вайне «Заграб» неаднакроць станаў чэмпіёнам Югаславіі (11×11). Аднак пасьля перамогі ў 1965 року адбыўся заняпад клюбу. Наступнага тытулу давялося чакаць 24 гады. Пасьля развалу Югаславіі каманда займела новых спонсараў і стала бясспрэчным лідэрам у Харватыі і адной з найлепшых на той час у Эўропе. У апошнім дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя клюб 7 разоў выходзіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, двойчы ў ім перамогшы. У XXI стагодзьдзі каманда саступіла пазыцыі ў Эўропе, але на нацыянальным узроўні дагэтуль зьяўляецца нязьменнай чэмпіёнкай.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1922—1992 — ГК «Загрэб»
  • 1992—1995 — «Бадэль 1862 Загрэб»
  • 1996 — «Банка Краацыя Загрэб»
  • 1997—2001 — «Бадэль Загрэб»
  • 2001—2006 — «Бадэль 1862 Загрэб»
  • 2007—2009 — ГК «Загрэб»
  • 2009—2014 — «Краацыя асігуранье Загрэб»
  • з 2014 — «Прво плінарско друштво Загрэб»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Загрэб (гандбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў