Перайсьці да зьместу

Лоўчэн Цэціне (гандбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лоўчэн Цэціне
Поўная назва Рукометни клуб Ловћен
Кароткая назва Лоўчэн
Заснаваны 1949
Арэна Спартовая арэна «Лоўчэн», Цэціне
Зьмяшчальнасьць: 2020
Галоўны трэнэр Ранка Попавіч
Чэмпіянат Першая ліга
2022–2023 1-е месца
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Спартовае таварыства «Лоўчэн»
Футбол Гандбол Баскетбол
Настольны тэніс Атлетыка Тэніс
Аўтагонкі Бокс Вэляспорт

«Ло́ўчэн» (па-сэрбску: Рукометни клуб Ловћен / Rukometni klub Lovćen) — чарнагорскі гандбольны клюб з Цэціне, створаны ў 1949 годзе. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце. «Лоўчэн» — найбольш пасьпяховы чарнагорскі клюб і адзіны з Чарнагорыі, які перамагаў у югаслаўскіх чэмпіянатах.

ГК «Лоўчэн» створаны ў 1949 року ў складзе спартовага клюбу «Лоўчэн». Узыходжаньне пачалося з 1980-х гадоў, калі «Лоўчэн» замацаваўся ў другой югаслаўскай лізе. У другой палове 80-х «Лоўчэн» стаў першым мужчынскім клюбам з Чарнагорыі, які трапіў у Першую лігу Югаславіі.

Першы свой сэзон (1988—1989) у найвышэйшым дывізіёне клюб з Лоўчэну скончыў на 6-м месцы. Згуляўшы ў першай лізе 3 сэзоны, па выніках сэзону 1990—1991 рокаў «Лоўчэн» вылецеў у ніжэйшую лігу, адкуль вярнуўся ў 1995. Гэтым разам чарнагорцы дабіліся большага посьпеху. Ужо ў першым сэзоне яны занялі ў чэмпіянаце другое месца, што ўпершыню дало ім магчымасьць удзельнічаць у эўрапейскім спаборніцтве. Два наступныя сэзоны клюб таксама займаў прызавыя месцы ў саюзным чэмпіянаце і даходзіў да чвэрцьфіналаў эўрапейскіх Кубку гарадоў і Кубку ЭГФ.

17 траўня 2000 «Лоўчэн» упершыню атрымаў тытул чэмпіёна Югаславіі і атрымаў магчымасьць выступіць у Лізе чэмпіёнаў. Сэзон 2000—2001 рокаў стаў самым пасьпяховым у ягонай гісторыі. «Лоўчэн» заняў першае месца ў групе D і дайшоў да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, а на мясцовым узроўні другім разам заваяваў чэмпіёнства.

У сэзоне 2001—2002 рокаў «Лоўчэн» ізноў выступаў у Лізе чэмпіёнаў, упершыню заваяваў Кубак Югаславіі, а ў чэмпіянаце саступіў у трох драматычных матчах сэрыі плэй-оф бялградзкаму «Партызану» (24:23, 24:25, 24:25). Праз рок чарнагорцы паўтарылі посьпех у Кубку Югаславіі.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Чарнагорыі «Лоўчэн» стаў першым пераможцам нацыянальнага чэмпіянату, скончыўшы сэзон 2006—2007 рокаў з вынікам 18 перамог, 1 нічыя, 1 параза. Аднак у 2007—2011 яны ня здолелі ніводнага разу заваяваць чэмпіёнскі тытул, хоць тройчы станавіліся ўладальнікамі кубку краіны.

Урэшце ў сэзонах 2011/12 і 2012/13 рокаў клюб двойчы зрабіў дубаль, прычым у апошнім сэзоне паказаў абсалютны вынік, атрымаўшы перамогі ва ўсіх 21 матчах чэмпіянату і кубку.

Нацыянальныя спаборніцтвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат Чарнагорыі:

  • 10 × 1 — 2007, 2012, 2013, 2014, 2015, 2018, 2019, 2020, 2021, 2023
  • 6 × 2 — 2008, 2009, 2011, 2016, 2017, 2022
  • 1 × 3 — 2010

Чэмпіянат Саюзнай рэспублікі Югаславія і Сэрбіі й Чарнагорыі:

  • 2 × 1 — 2000, 2001
  • 4 × 2 — 1997, 1999, 2002, 2003
  • 2 × 3 — 1998, 2006

Кубак Чарнагорыі:

  • 12 × 1 — 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018, 2020, 2021, 2022

Кубак Саюзнай рэспублікі Югаславія і Сэрбіі й Чарнагорыі:

  • 2 × 1 — 2002, 2003

Міжнародныя спаборніцтвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліга чэмпіёнаў:

  • 2000/01: чвэрцьфінал
  • 2001/02: групавы этап
  • 2012/13: групавы этап

Кубак уладальнікаў кубкаў:

  • 2002/03: 1/8 фіналу
  • 2003/04: 1/8 фіналу
  • 2005/06: 1/16 фіналу
  • 2009/10: 1/16 фіналу
  • 2010/11: 1/16 фіналу
  • 2011/12: 1/16 фіналу

Кубак ЭГФ:

  • 1997/98: 1/16 фіналу
  • 1999/00: 1/4 фіналу
  • 2007/08: 1/16 фіналу
  • 2008/09: 1/8 фіналу
  • 2010/11: 1/16 фіналу
  • 2012/13: другі адборачны раўнд
  • 2013/14: першы адборачны раўнд
  • 2015/16: першы адборачны раўнд
  • 2019/20: першы адборачны раўнд

Кубак выкліку:

  • 2006/07: 1/4 фіналу

Кубак гарадоў:

  • 1998/99: 1/4 фіналу

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]