Струміца (гандбольны клюб)
| ГК «Макс Струміца» | |||
| Поўная назва | RK Maks Strumica | ||
|---|---|---|---|
| Кароткая назва | Струміца | ||
| Заснаваны | 1954 | ||
| Месцазнаходжаньне | Струміца, Паўночная Македонія | ||
| Арэна | Спартовая заля «Park» Зьмяшчальнасьць: 4000 | ||
| Галоўны трэнэр | Мар’ян Андонаў | ||
| Чэмпіянат | VIP Супэрліга | ||
| 2014—2015 | 2-е | ||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
| (абнаўленьне: 12 верасьня 2015) | |||
ГК «Макс Стру́міца» (па-македонску: РК Макс Струмица) — македонскі гандбольны клюб са Струміцы. Удзельнічае ў нацыянальным чэмпіянаце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў створаны ў 1954 року. Выступаў у чэмпіянаце і кубку Македоніі, але ў 1976 року надоўга замацаваўся ў Другой лізе. У 1991 трапіў у Першую македонскую лігу, адкуль ізноў вылецеў у 1993.
У 3-м тысячагодзьдзі клюб займеў новага спонсара, пасьля чаго клюб у 2002 року выйшаў у найвышэйшую македонскую лігу. Аднак спонсар спыніў падтрымку «Струміцы», пасьля чаго клюб адразу ж вярнуўся ў другі дывізіён. Да 2011 року клюб балянсаваў на грані выжываньня. Толькі ініцыятыўнасьць спонсара — «Зоми Мак М» — не дазволіла яму зьнікнуць.
У найвышэйшым дывізіёне выступаюць з 2012 року. У першым жа сэзоне «Зомімак М» заняў у рэгулярным чэмпіянаце 1-е месца і трапіў у плэй-оф, па выніках якога фінішаваў трэцім. Акрамя таго, клюб стаў срэбным прызэрам Кубка Македоніі.
З 2015 року генэральным спонсарам стала кампанія «Макс», з-за чаго клюб зьмяніў назву на «Макс Струміца».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (макед.)
- ГК «Струміца» у Facebook