Перайсьці да зьместу

Борац Баня Лука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Борац Баня Лука
Поўная назва Гандбольны клюб Борац
Кароткая назва Борац
Заснаваны 1950
Арэна Спартовая заля «Борык», Баня Лука
Зьмяшчальнасьць: 5000
Дырэктар Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нябойша Голіч[1]
Галоўны трэнэр Сьцяг Славеніі Яні Чоп[2]
Чэмпіянат Чэмпіянат Босьніі і Герцагавіны
2013–14 1
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
(абнаўленьне: 9 чэрвеня 2014)

«Бо́рац Ба́ня Лу́ка» (па-сэрбску: Рукометни клуб Борац Бања Лука/Rukometni klub Borac Banjaluka) — гандбольны клюб з Баня Лукі (Босьнія і Герцагавіна), створаны ў 1950 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце. Хатнія матчы праводзіць на арэне «Борык» зьмяшчальнасьцю 5000 чалавек.

ГК «Борац Баня Лука» — найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Босьніі і Герцагавіны, чэмпіён Эўропы 1976 року і ўладальнік Кубку ЭГФ 1991 року.

Гандбольны клюб у Баня Луцы паўстаў у 1950 року пад назваю «Жалезьнічар», але праз два рокі ўвайшоў у склад спартовага таварыства «Борац Баня Лука».

Пасьля стварэньня фэдэратыўнай югаслаўскай лігі ў 1957 року ўдзельнічаў у гэтым спаборніцтве да развалу СФРЮ ў 1992. За гэты час ён сем разоў станавіўся чэмпіёнам Югаславіі і дзесяць разоў — уладальнікам кубку.

Пасьля развалу Сацыялістычнай фэдэратыўнай рэспублікі Югаславія «Борац» выступаў у чэмпіянаце Сэрбскай рэспублікі і чатыры разы заваёўваў чэмпіёнства (1994, 1995, 1996, 1997), а таксама чатыры разы перамагаў у кубку (1993, 1994, 1996, 1997).

Ад заснаваньня ў 2001 року чэмпіянату Босьніі і Герцагавіны «Борац» зьяўляецца ягоным удзельнікам.

У 1976 року клюб стаў чэмпіёнам Эўропы ў наступным складзе: Міларад Караліч, Здраўка Раджэнавіч, Нядэлька Вуінавіч, Абас Арсланагіч, Дабрывое Сэлец, Мамір «Мамо» Голіч, Нябойша Паповіч, Міра Беліч, Зоран Раўліч, Бора Голіч, Радэ Унчанін, Слабадан Вукша і трэнэр Пэра Яньіч.

  1. ^ Organizacija (сэрб.). Борац Баня Лука. Праверана 31 кастрычніка 2013 г.
  2. ^ Jani Čop na klupi Borca (сэрб.) Aktuelno. Борац Баня Лука (29 кастрычніка 2013). Праверана 31 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]