Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга
| Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга | |
| Актуальны сэзон: | |
| Дысцыпліна | Гандбол |
|---|---|
| Дата зьяўленьня | 2011 |
| Арганізатар | Міхайла Міхайлаўскі |
| Колькасьць удзельнікаў | 10 |
| Краіны | |
| Дзейны чэмпіён | Вардар |
| Найбольш тытулаў | Вардар (4) |
Паўднё́ва-ўсхо́дняя гандбо́льная лі́га, скарочана СЭГА-ліга (ад анг. South East Handball Association League), спонсарская назва СЭГА-Ліга — Газпрам Паўднёвы паток — рэгіянальнае гандбольнае спаборніцтва клюбаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы, заснаванае ў 2011 року. Штаб-кватэра лігі знаходзіцца ў Загрэбе (Харватыя), ейным прэзыдэнтам зьяўляецца Міхайла Міхайлаўскі, экс-прэзыдэнт «Вардару».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым чэмпіёнам СЭГА-лігі ў сэзоне 2011—2012 рокаў стаў македонскі клюб «Вардар» са Скоп’я. Сьпярша ў лізе выступалі 14 клюбаў, аднак у наступных сэзонах іхняя колькасьць зьмяншалася, як і краіны-прадстаўнікі.
У цяперашнім, восьмым паводле ліку розыгрышы бяруць удзел 10 клюбаў зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Румыніі, Славаччыны, Сэрбіі і Харватыі. Сярод ранейшых удзельнікаў — таксама прадстаўнікі Вугоршчыны ды Славеніі.
Чэмпіянат праходзіць у два этапы: кругавы турнір і фінал чатырох, у які трапляюць клюбы, што занялі па выніках сэзону 4 першыя месцы.
Мінулыя пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Сэзон | |||
|---|---|---|---|
| 2011—2012 | Вардар | Мэталюрг | Краацыя |
| 2012—2013 | Краацыя | Вардар | Мэталюрг |
| 2013—2014 | Вардар | БГК імя Мяшкова | Краацыя |
| 2014—2015 | Вэспрэм | БГК імя Мяшкова | Вардар |
| 2015—2016 | Вэспрэм | Вардар | Загрэб |
| 2016—2017 | Вардар | Вэспрэм | БГК імя Мяшкова |
| 2017—2018 | Вардар | Загрэб | Цэле |
| 2018—2019 |
Гісторыя ўдзелаў паводле клюбаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на сэзон 2018—2019 гадоў.
| Клюб | Сэзонаў | Гады | Перамогі | Ф4 |
|---|---|---|---|---|
| 8 | 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 | 4 | 7 | |
| 8 | 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 | 1 | 7 | |
| 8 | 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 | 2 | ||
| 8 | 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 | |||
| 6 | 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 | 6 | ||
| 5 | 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 | 2 | ||
| 5 | 2012, 2013, 2014, 2015, 2016 | |||
| 5 | 2014, 2015, 2016, 2018, 2019 | |||
| 4 | 2012, 2013, 2017, 2019 | |||
| 3 | 2015, 2016, 2017 | 2 | 3 | |
| 3 | 2012, 2013, 2014 | |||
| 2 | 2017, 2018 | |||
| 2 | 2017, 2018 | |||
| 1 | 2012 | |||
| 1 | 2012 | |||
| 1 | 2014 | |||
| 1 | 2015 | |||
| 1 | 2013 | |||
| 1 | 2012 | |||
| 1 | 2012 | |||
| 1 | 2016 | |||
| 1 | 2016 | |||
| 2018 | ||||
| 2019 | ||||
| 2019 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (харв.)
- Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга ў Facebook
- Неафіцыйная бачына (харв.)