Вардар Скоп’е (гандбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ГК Вардар ПРО
Поўная назва Rakometen klub
Vardar PRO Skopje
Кароткая назва RK Vardar PRO
Заснаваны 1961
Арэна СРЦ Кале, Скоп’е
Зьмяшчальнасьць: 2500
старшыня Сяргей Самсоненка
Галоўны трэнэр Рауль Гансалез Гут’ерэс
Чэмпіянат Македонская гандбольная супэрліга
2013—14 2
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
(абнаўленьне: 22 верасьня 2014)

ГК «Ва́рдар ПРО» (па-македонску: РК Вардар ПРО) — македонскі гандбольны клюб са Скоп’я. Выступае ў Македонскай гандбольнай супэрлізе і рэгіянальнай СЭГА-лізе. «Вардар» — найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Македоніі, 8-разовы чэмпіён і 9-разовы ўладальнік кубку Македоніі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандбольны клюб «Вардар» быў створаны ў 1961 у складзе спартовага клюбу «Вардар» (Скоп’е), заснаванага ў 1947. У Югаславіі каманда не здабыла асаблівага посьпеху, а вось напрыканцы 1990-х стала адной з трох (разам з Мэталюргам і Пэлістэрам) мацнейшых у чэмпіянаце. З 1999 року толькі аднойчы, у 2005, «Вардар» заняў у ім 4-е месца; ва ўсіх астатніх сэзонах ён станавіўся ці пераможцам, ці займаў другое месца. Клюб мае найбольшую колькасьць нацыянальных тытулаў (8-разовыя чэмпіёны і 9-разовыя ўладальнікі кубку Македоніі).

«Вардар» 5 разоў выступаў у Лізе чэмпіёнаў і тройчы даходзіў да паўфіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў ЭГФ. У 2012 македонскі клюб стаў пераможцам першага розыгрышу міжнароднай СЭГА-лігі[1].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіёны (8): 1998/99, 2000/01, 2001/02, 2002/03, 2003/04, 2006/07, 2008/09, 2012/13
Уладальнікі (9): 1997, 2000, 2001, 2003, 2004, 2007, 2008, 2012, 2014
Чэмпіёны (2): 2011/12, 2013/14
Паўфіналісты (3): 1998/99, 2004/05, 2010/11

Хатняя арэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб мае ва ўласнасьці спартовую арэну СРЦ Кале зьмяшчальнасьцю 2500 гледачоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вардар ПРО победник СЕХА лигата (макед.) Спорт / Останати спортови. Idividi (16 красавіка 2012). Праверана 6 верасьня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]