Партызан Бялград (гандбольны клюб)
| Партызан | |||
| Поўная назва | Гандбольны клюб «Партызан Бялград» | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1948 | ||
| Арэна | Спартовы цэнтар «Баніца»(sr), Бялград Зьмяшчальнасьць: 3000 | ||
| Чэмпіянат | Супэрліга | ||
| 2025—2026 | 1 месца | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Партыза́н» (па-сэрбску: Рукометни клуб Партизан / Rukometni klub Partizan) — сэрбскі гандбольны клюб зь Бялграду. Выступае ў Сэрбскай гандбольнай супэрлізе. Хатнія матчы праводзіць на арэне «Баніца» зьмяшчальнасьцю ў 3000 чалавек.
Уваходзіць у склад спартовага клюбу «Партызан».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў красавіку 1948 року. Першая каманда была сфармаваная з навучэнцаў першай і другой мужчынскіх гімназіяў. Спачатку выступаў у вялікім гандболе(hr). Першы матч быў згуляны супраць крагуевацкіх «Раднічкаў», а выніковы лік 22:2 у дэбютнай гульні быў на карысьць «Партызану». Першым капітанам каманды быў Богдан Янчыч.
Першую гульню ў малы гандбол клюб згуляў 7 студзеня 1957. 29 лістапада 1959 року клюб заваяваў свой першы трафэй — Кубак Югаславіі(sr), прычым на той час «Партызан» выступаў у другой лізе. У фінале бялградцы перамаглі заграбскую «Младаст». Фінальны лік сустрэчы быў 10:8, пры гэтым бялградзец Драган Мікі Стэванавіч адзначыўся шасьцю закінутымі мячамі. У сэзоне 1965—1966 рокаў «Партызан» паўтарыў гэты посьпех, ізноў выступаючы ў другой лізе. На гэты раз у фінале каманда перамаглі «Босну» з Сараева. Першая сустрэча скончылася зь лікам 14:9, а матч у адказ адбыўся 25 траўня у Цітава-Кумраўцы, скончыўшыся зь нічыйным лікам 11:11. Неўзабаве пасьля перамогі ў Кубку краіны Стэванавіч быў прызначаны сакратаром клюбу. Таксама ў той час за «Партызан» гуляў і футбольны брамнік Мілуцін Шошкіч.

У сэзоне 1970—1971 рокаў клюб вярнуўся ў першую лігу і трэцім разам стаў уладальнікам кубку краіны, то бок ізноў фактычна падчас свайго выступу ў другой лізе. Аднак пасьля бялградцы ня здолелі прыставацца да зьменаў у югаслаўскім гандболе і 17 рокаў правялі ў ніжэйшым дывізіёне. Аднойчы дайшлі да фіналу Кубку Югаславіі, дзе саступілі ў дадатковы час «Црвене Зьвезьдзе» зь лікам 22:24. У 1991 року «Партызан» вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У гэтае дзесяцігодзьдзе клюб сабраў калекцыю ўсіх трафэяў Югаславіі і Сэрбіі й Чарнагорыі. У 1993 упершыню заваяваў чэмпіёнскі тытул, перамогшы ў фінале плэй-офу «Црвену Зьвезду». Цягам 1990-х і пачатку 2000-х гадоў клюб быў сталым удзельнікам эўрапейскіх турніраў[1].
Пасьля 2004 року клюб перажыў час арганізацыйных і фінансавых цяжкасьцей. Не зважаючы на тое, што «Партызан» заставаўся канкурэнтаздольным у гэты пэрыяд і нават браў нацыянальныя кубкі, бесьперапыннасьці ў заваёве тытулаў чэмпіёна краіны не было. У 2007 року «Партызан» выйграў першы Кубак Сэрбіі. Фінал тады быў зарганізаваны ў Крагуеўцы, а супернікам сталічнай каманды быў клюб «Югавіч». Гэты ж посьпех паўтарыўся праз год. У гэты час адбываліся частыя зьмены ў складзе каманды і кіраўніцтве клюбу, што таксама адбілася на выніках. «Партызан» агулам фінішаваў у верхняй палове турнірнай табліцы, але бракам значных эўрапейскіх посьпехаў. Зрэшты, клюб працягваў адыгрываць важную ролю ў разьвіцьці маладых гульцоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальныя спаборніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіянат Сэрбіі:
- Чэмпіёны (11): 1993, 1994, 1995, 1999, 2002, 2003, 2009, 2011, 2012, 2025, 2026
- Віцэ-чэмпіёны (8): 1992, 1996, 2004, 2007, 2013, 2021, 2022, 2023
- Кубак Сэрбіі:
- Уладальнікі (13): 1959, 1966, 1971, 1993, 1994, 1998, 2001, 2007, 2008, 2012, 2013, 2024, 2026
- Фіналісты (5): 2003, 2004, 2006, 2009, 2025
- Супэркубак Сэрбіі:
- Уладальнікі (5): 2009, 2011, 2012, 2025, 2026
- Фіналісты (2): 2013, 2024
Міжнародныя спаборніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кубак уладальнікаў кубкаў ЭГФ:
- Паўфіналіст (2): 1998/99, 2001/02
- Кубак выкліку ЭГФ:
- Паўфіналіст (1): 2010/11
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Da li pravite ove greške u srpskom jeziku?. Littera Magazin (16.05.2019).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (сэрб.)
- Статыстыка ў чэмпіянаце Сэрбіі
- Профіль у гандбольнай лізе Сэрбіі
- Профіль у Лізе чэмпіёнаў ЭГФ
- Профіль на бачыне Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі
- Партызан Бялград у Facebook
| |||||
