Нэксэ Нашыцэ
| Нэксэ Нашыцэ | |||
| Поўная назва | Гандбольны клюб Нашыцэ | ||
|---|---|---|---|
| Кароткая назва | Нэксэ | ||
| Заснаваны | 5 лістапада 1959 | ||
| Месцазнаходжаньне | Нашыцэ, Харватыя | ||
| Арэна | Спартовая арэна імя караля Таміслава Зьмяшчальнасьць: 2500 | ||
| Прэзыдэнт | Ёсіп Эргавіч | ||
| Чэмпіянат | Харвацкая гандбольная прэм’ер-ліга | ||
| 2024—2025 | 2 месца | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
ГК «На́шыцэ» (па-харвацку: Rukometni Klub Nexe Našice), з 2006 спонсарская назва «Нэксэ Нашыцэ» (харв. Nexe Našice) — гандбольны клюб з Нашыцэ (Харватыя), заснаваны ў 1959 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце і рэгіянальнай СЭГА-лізе. Хатнія матчы праводзіць на арэне імя караля Таміслава зьмяшчальнасьцю 2500 гледачоў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1956 року ў Нашыцах была заснаваная гандбольная школа, а праз тры гады створаны спартовы клюб пад назовам ГК «Партызан». Першая гульня клюбу адбылася ў 1960 року супраць ГК «Палёт».
«Партызан» пачаў выступ у рэгіянальнай лізе, а ў 1974 выйшаў у Харвацкую лігу Славоніі і Бараньі. У той час за клюб гуляў прадстаўнік югаслаўскай зборнай Паўле Юрына(hr).
Пасьля развалу Югаславіі клюб выступаў у Міжрэгіянальнай і Трэцяй лігах, пакуль у 2001 ня выйшаў у Другую лігу Харватыя-Поўнач і не працягнуў шлях наверх. У сэзоне 2004—2005 рокаў каманда стала чэмпіёнкай ліга Харватыя-Поўнач і ўдзельнічала ў кваліфікацыйных гульнях за выступ у Першай лізе Харватыі, аднак ня здолела туды прабіцца. Аднак ужо ў наступным сэзоне кваліфікацыя была пераадоленая, і клюб упершыню прабіўся ў найвышэйшы харвацкі дывізіён.
Ад сэзону 2006—2007 рокаў спонсарам клюбу зьяўляецца «Nexe Grupe», у сувязі з чым каманда была перайменаваная ў «Нэксэ Нашыцэ».
З 2011 року клюб выступае ў СЭГА-Лізе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віцэ-чэмпіён Харватыі: 6
- 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Паўфіналіст Кубка Харватыі: 1
- 2010
- 1/8 Кубка ЭГФ: 1
- 2012[1]
Былыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Партызан»
- «НАШК»
- «Кобра Джынс»
- «Нашыцэ»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 2011/12 Men's EHF Cup. Last 16 (анг.). European handball federation. Праверана 20 верасьня 2014 г.