Перайсьці да зьместу

Мінэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэляцыя

Мінэ́т (па-француску: faire des minettes — (разм.) казытаць, лашчыць, ад франц. minetteкотка) — зьбіральная назва аральнага сэксу, пры якім чэлес пасіўна ўзбуджаецца ротам, языком, зубамі ці горлам партнэра, які прымае мінэт.

Сынонімы: пэнілінкцыя, фалятарызм (па-грэцку: φαλλός — чэлес). Магчыма выкананьне дзеля дасягненьня чэлесам эрэкцыі, пры частковай эрэкцыі, пры эрэктыльнай дысфункцыі, а таксама як заменная форма плоцевай дзейнасьці пры хваравітым похвавым плоцевым чыне.

Мартын ван Маэле. Ілюстрацыя да вершаў Поля Вэрлена (1907)
  • Фэляцыя (лац. fello — смакчу) — найбольш распаўсюджаная назва аральнага сэксу на Захадзе. Пры фэляцыі чэлес і/ці машонка пасіўна ўзбуджаюцца праз пацалункі, лізаньня, пакусваньне ці смактаньне з боку прымаючага партнэра.
  • Ірумацыя (лац. irrumatio — ir- — «унутры» + ruma — «сасок») — форма пранікальнага аральнага сэксу, які прадугледжвае, у адрозьненьне ад фэляцыі, самастойныя фрыкцыі чэлеса ў ротавай паланіне і глотцы. Прымаючы партнэр застаецца пасіўным. Гэтая форма плоцевых зносінаў таксама можа выконвацца без пранікненьня, мэтадам зьдзяйсьненьня актыўных штуршковых рухаў чэлеса між ног партнэра, між верхнімі часткамі ягоных сьцёгнаў ці між жыватамі двух партнэраў.
  • Аўтафэляцыя (ад стар.-грэц. αὐτόςсам і лац. felloсмакчу) — разнавіднасьць мінэту, форма плоцевага самазадавальненьня, пры якім чэлес лашчыцца ротам і языком самастойна.
  • Мінэт прымяняецца падчас папярэдніх любошчаў з мэтай узмацніць ці выклікаць эрэкцыю ў партнэра.
  • Мінэт практыкуецца як самастойная форма сэксу, якой не папярэднічаюць і не наступнічаюць іншыя формы сэксуальнага кантакту.
  • Жанчыны могуць прымяняць мінэт у заключнай фазе традыцыйнага каітусу ў спробе перасьцярогі ад цяжарнасьці.
  • Пры цяжарнасьці жанчыны ў той пэрыяд, калі звычайны сэкс зьвязаны зь цяжкасьцямі ці непрымальны.

Часта гэтыя чыны выкарыстоўваюцца пры здыманьні непрыстойнага кіно.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]