Раян Госьлінг
Раян Госьлінг | |
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1980[1][2][3][…] (43 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлеактор, кінаактор, актор, рэстаратар, кінапрадусар, кінарэжысэр, сцэнарыст, сьпявак, кампазытар |
Жанры | інды-рок і фолк-рок[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0331516 |
Ра́ян Томас Госьлінг (па-ангельску: Ryan Gosling; нарадзіўся 12 лістапада 1980 году) — канадзкі актор і музыка. Намінант на прэмію «Оскар» і ляўрэат шматлікіх іншых прэстыжных кінапрэміяў. Госьлінг мае ўласны рок-гурт Dead Man's Bones, зь якім час ад час праводзіць турнэ. Удзельнік розных дабрачынных акцыяў, падароднічаў у Чад, Уганду і Конга з мэтай прыцягненьня ўвагі да лякальных канфліктаў дзеля іхнага вырашэньня. Жанаты з акторкай Эвай Мэндэс, разам зь якой гадуе двух дачок.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў канадзкім Лёндане[4], аднак праз бацькаву працу сям’я часьцяком пераязджала з гораду ў горад Канады. Паводле паходжаньня мае француска-канадзкія карані, а таксама нямецкае, ангельскае, шатляндзкае і ірляндзкае паходжаньне. Гадаваўся ў сям’і мармонаў, што, паводле словаў Госьлінга, вельмі паўплывала на яго ў дзяцінстве[5]. Ягоныя бацькі разышліся, калі хлопцу было толькі 13 гадоў, і ён разам са старэйшай сястрой Мэндзі застаўся з маці[6].
Распачаў сваю кар’еру яшчэ ў дзяцінстве, калі браў удзел у тэлешоў Дыснэй «Клюб Мікі Маўса» (1993—1995). Аднак, у перадачы Раян зьяўляўся ня вельмі часта праз тое, што лічыўся меней таленавітым за астатніх дзяцей[7]. Тым ня менш, Госьлінг цёпла ўспамінае тыя часы, дзе ён, акрамя таго, пасябраваў зь іншым удзельнікам шоў Джастынам Тымбэрлэйкам, зь якім сябруе і па сёньня. Потым выступаў у іншых сямейных забаўляльных перадачах, у тым ліку «Ці баіцеся вы цемры?» (1995) і «Мурашкі» (1996). Першая галоўная роля ў кіно адбылася ў 2001 годзе, калі Госьлінг выканаў ролю габрэйскага нэанацысту ў фільме «Вернік». У настыныя некалькі гадоз зьняўся ў іншых незалежных фільмах, як то «Злучаныя Штаты Лэланду» (2003).
Шырокае прызнаньне актор атрымаў у 2004 годзе, калі выканаў вядучую ролю ў камэрцыйна пасьпяховым рамантычным фільме «Дзёньнік памяці». За ролю настаўніка, залежнага ад наркотыкаў, у фільме «Палова Нэлсана» (2006) ён быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю, а затым ён сыграў сацыяльна неадаптаванага самотніка ў кінстужцы «Ларс і сапраўдная дзяўчына» (2007). Пасьля кароткага перапынку Госьлінг зняўся ў сямейнай драме «Сумная валянтынка» (2010). У 2011 годзе Госьлінг зьняўся адразу ў трох фільмах, як то ў рамантычнае камэдыі «Гэтае бязглуздае каханьне», палітычнай драме «Сьцеражыся, Цэзар» і прыгодніцкай драме «Драйва», якія мелі камэрцыйны посьпех і спрыялі далейшаму прасоўваньню кар’еры канадзкага актора. Госьлінг сыграў галоўную ролю ў фільме «Вялікі продаж без пакрыцьця» (2015) і рамантычным м’юзыкле «Ла-Ла Лэнд» (2016), апошні зь якіх прынёс яму прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю. Ужо на наступны год актор выканаў галоўную ролю ў пасьпяховым навукова-фантастычных фільме «Бягун па лязе 2049», які ёсьць працягам клясычанага фільму Рыдлі Скота «Бягун па лязе» 1982 году. У далейшых актор зноўку зьявіўся ў фільме Дэм’ена Шазэла, рэжысэрам фільму «Ля-Ля Лэнд», але гэтым разам у біяграфічнай карціне «Першы чалавек» (2018), дзе Госьлінг выканаў ролю Ніла Армстранга. Фільм быў цёпла сустрэты публікай і крытыкамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ryan Gosling // filmportal.de — 2005.
- ^ Ryan Thomas Gosling // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Ryan Gosling // GeneaStar
- ^ «Ryan Gosling Says Onscreen Intimacy in 'Blue Valentine' 'Just Happened'». The Guardian.
- ^ «I Live on Skid Row. You Can't Filter Out Reality There». The Guardian.
- ^ «The Oddball». Time.
- ^ «Ryan Gosling Reveals His Wedding Singer Past». CNN.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раян Госьлінг (анг.) на сайце IMDb