Ракітнаўскі раён
| Ракітнаўскі раён | |
| Рокитнівський район | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Ровенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ракітнае |
| Дата ўтварэньня | 1939 |
| Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020 |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2001) | 52 тыс.чал |
| Нацыянальны склад | украінцы — 83,6% беларусы — 15,4% расейцы — 0,4% палякі — 0,4%. |
| Плошча | 2350 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ракітнаўскі раён (па-ўкраінску: Рокитнівський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ракітнае.
Мяжуе на поўначы зь Пінскім раёнам Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя паселішчы на тэрыторыі раёну згадваюцца ў апісаньні ўласнасьці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны XVI стагодзьдзя. З часу заснаваньня і да 1922 году паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжаньне гэтай назвы найперш зьвязвалі зь імем уласьніка земляў. Новы этап разьвіцьця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бэльгіец Розэнбэрг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракітнае. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэньня, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага разьвіцьця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.
У 1900 годзе праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў — Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам зьявілася чыгуначная станцыя «Ракітнае» (па-ўкраінску: Рокитне), што станоўча сказалася на разьвіцьці прамысловасьці ў краі. Паводле Рыскай мірнай дамовы Ахотнікава адышло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракітнае-Валынскае (па-ўкраінску: Рокитне-Волинське).
У верасьні 1939 году Ракітнае ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.
Беларусы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ракітнаўскі раён зьяўляецца адзіным раёнам ва Ўкраіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасьці насельніцтва (15,4% згодна з вынікамі Ўсеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году).[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Про кількість та склад населення Рівненської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року // Всеукраїнський перепис населення 2001
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Барыс Тумар. Беларуская Ўскраіна // Наша Ніва № 43 (200), 23—30 кастрычніка 2000

