Культура (радыё)
| Радыё «Культура» | |
| канал "Культура" Беларускага радыё | |
| Горад | Мінск |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Слоган | Мы выбіраем вечныя каштоўнасці |
| Фармат | Музычны |
| Музычны фармат | Акадэмічны |
| Частасьць | FM: Мінск - 102,9; Брэст - 88,5; Віцебск - 99,3; Гомель - 91,5; Гродна - 95; Магілёў - 99,1 |
| Мачта | Калодзішчы (Мінскі раён) |
| Магутнасьць | 4 кілаваты |
| Час вяшчаньня | Кругласутачна |
| Зона вяшчаньня | Беларусь |
| Пачатак працы | 1 студзеня 2002 (24 гады таму) |
| Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
| Уласьнік | Белтэлерадыёкампанія |
| Кіраўнікі | Святлана Колмак |
| Сайт | radiokultura.by |
| radiokulturaby | |
| Вконтакте | radiokultura |
| YouTube | |
| Он-лайн-трансьляцыя | |
Радыё «Культура» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 2002 годзе.
Слоган: «Мы выбіраем вечныя каштоўнасці!»
Канцэпцыя і традыцыі вяшчання. Канал «Культура» – першая спецыялізаваная радыёстанцыя Беларусі. 1 кастрычніка 2003 г. атрымала для вяшчаньня ФМ-хвалю 102,9[1]. Ад заснавання пасаду кіраўніцы займала Кацярына Агеева.
Канцэпцыя радыёканала будуецца на вечных каштоўнасцях, якія прымнажаюць духоўнае багацце грамадства і закліканы натхняць, узбагачаць і развіваць слухачоў. На хвалі радыё "Культура" вы можаце знаёміцца з лепшымі ўзорамі айчыннай і замежнай літаратуры, народнай, класічнай і сучаснай музыкі, сачыць за апошнімі навінамі ў свеце мастацтва, слухаць меркаванні культуролагаў, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў, крытыкаў.[2]
Радыё для інтэлектуалаў - менавіта так называюць канал "Культура", бо яго аўдыторыя - гэта людзі, якія цікавяцца айчыннымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі. Радыёстанцыя не толькі пашырае кругагляд слухачоў, але і клапоціцца аб фарміраванні культурнага густу і ўзбагачэнні інтэлектуальнага патэнцыялу.
Перадачы:
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адукацыйныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «ДНК» (панядзелак-пятніца, 16:05-17:00 і аўторак-пятніца, 10:05-11:00; вядучыя Натальля Сіротка, Ксенія Сітнік, Алеся Давідовіч) — гутарка аб вольным часе, выхаванні, навучанні і мастацтве юнакоў. Выходзіць з 1 верасьня 2008 г.[3].
Гутарковыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дыялогі пра культуру» (кожны будны дзень 12:30 і 21:30) Абмеркаванне культурных працэсаў, тэндэнцый і падзей
Духоўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Духоўная спадчына» (субота 07:30, аўторак 08:15, аўтар і вядучая — Людміла Мітаковіч);
- «Святло душы» (субота, серада 08:15, нядзеля 17:30).
Літаратурныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Радыёсерыял» (кожны будны дзень 08:45 і 18:45) Чытанне твораў беларускіх і сусветных аўтараў;
- «Радыёбібліятэка» (кожны будны дзень 11:00 і 20:30) Аўдыёверсіі літаратурных твораў, чытанне ў эфіры;
- «Літаратурная анталогія» (кожны будны дзень 14:30 і 22:30) Чытанне твораў беларускіх і сусветных аўтараў;
- .«Прачулым радком» (субота, нядзеля 12:05 і 23:00) Радыёанталогія беларускай паэзіі.
Музычныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Музычны радыётэатр» (субота і нядзеля, 19:00) — Музычныя пастаноўкі, свет опернага мастацтва;
- «Гасцінец» (субота і нядзеля 16:15; аўтар і вядучая Таццяна Песнякевіч) — гутарка з выканаўцамі беларускіх народных песняў, танцаў і музыкі[4];
- «Канцэртная зала» (кожны будны дзень, 19:00) Запісы канцэртаў, класічная і сучасная музыка;
- «Музычны мэйнстрым»(недаступная спасылка) (кожны будны дзень, 07:05, 22:15);
- «Рэтра-хіт» (нядзеля, 13:00; аўтар і вядучая Святлана Колмак) — музыка 20-га стагоддзя па заяўках слухачоў[5].
Інфармацыйныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алена Ляўковіч (18 кастрычніка 2003) «Культура» ў FM-дыяпазоне Культура. Зьвязда, № 263 (24947). Праверана 12 траўня 2012 г.
- ↑ Белтэлерадыёкампанія
- ↑ Перадача «Мэры Попінс» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ↑ Перадача «Гасьцінец» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ↑ Перадача «Рэтра-гіт» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ↑ Перадача «У рытме дня» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Радыёканал «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 24 чэрвеня 2016 г.
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |