РМ Рэйл
Каардынаты: 54°13′38″ пн. ш. 45°11′44″ у. д. / 54.22722° пн. ш. 45.19556° у. д.
рас. «РМ Рейл» | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Жыцьцё ў руху |
Заснаваная | 21 лютага 1961 (63 гады таму) |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Мардовія |
Адрас | Саранск, вул. Ладыгіна, д. 11[1] |
Ключавыя фігуры | Максім Тэўс (генэральны дырэктар)[2], Андрэй Гайнанаў (старшыня)[3] |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | вагон, кантэйнэр, модульна-каркасны дом, нафтагазавы сэпаратар і рэзэрвуар |
Абарачэньне | ▼30,5 млрд рас.рублёў (2021 год; 410,5 млн $) |
Чысты прыбытак | ▼236 млн рас.рублёў (2021 год; 3,2 млн $)[4] |
Лік супрацоўнікаў | 3800 (2015 год) |
Матчына кампанія | ТАА «Расейскія машыны» (Масква)[5] |
Даччыныя кампаніі | «Абаканвагонмаш» (Хакасія) |
«РМ Рэйл» (анг. rail — чыгунка) — вагонабудаўнічае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў лютым 1961 году ў якасьці «Рузаеўскага заводу хімічнага машынабудаваньня» (цяпер Мардовія).
На 2022 год галаўная сядзіба холдынгу месьцілася ў Саранску (Мардовія). Прадпрыемства было найбольшым вытворцам грузавых чыгуначных вагонаў у Расеі. Выпускалі звыш 100 узораў вагонаў, у тым ліку навалачныя і крытыя, паўвагоны і плятформы, цыстэрны і хопэры. Вытворчая магутнасьць улучала асяродак распрацоўкі, ліцейню і рамонтную майстэрню. Сярод іншага, выраблялі грузавыя кантэйнэры і вэртыкальныя сталёвыя рэзэрвуары, блёчна-каркасныя модулі для жытла і нафтахімічнае абсталяваньне. Асноўныя даччыныя прадпрыемствы месьціліся ў Мардовіі і Хакасіі: «Рузхіммаш», «ВКМ-Сталь», «Абаканвагонмаш» (Хакасія), «Нэон», «ВКМ-Сэрвіс», «РВС» і «РМ Рэйл Інжынірынг»[6].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2022 год холдынг «РМ Рэйл» улучаў 8 даччыных прадпрыемстваў:
- «РМ Рэйл Інжынірынг» (Саранск) — заснаваны ў 2013 годзе для распрацоўкі і выпрабаваньня грузавых вагонаў і кантэйнэраў, нафтагазавых сэпаратараў і цеплаабменьнікаў[7];
- «Рузхіммаш» (Рузаеўка) — найбольшы ў Расеі вагонабудаўнічы завод, які выпускаў звыш 100 узораў вагонаў і кантэйнэры, газавыя цыстэрны і выпарныя ўстаноўкі, у тым ліку: алюмінавыя хопэры для мінэральных угнаеньняў і цыстэрны для расплаўленай серкі з нагрузкай да 25 тонаў на вось, 80-футавыя плятформы для кантэйнэраў і бэнзінавыя цыстэрны на цялежцы з нагрузкай да 25 тонаў[8];
- «ВКМ-Сталь» (Саранск) — найбольшы мэталюргічны завод у Расеі, які мог вырабляць да 50 000 тонаў ліцейных вырабаў звыш 500 найменьняў з вугляродзістай і легаванай сталі, а таксама зь серага чыгуну, у тым ліку бакавыя рамы грузавых вагонаў[9];
- «Абаканвагонмаш» (Хакасія) — найбольшы ў Расеі вытворца адмысловых і звычайных кантэйнэраў з гадавой магутнасьцю да 20 000 кантэйнэраў, які меў аўтаматызаваную лінію мэталапракату, прэсава-нарыхтовачны цэх, зборачна-зварачную лінію, фарбавальна-сушыльны комплекс, дрэваапрацоўчы ўчастак і зборачна-пакавальны цэх[10];
- «Машзавод» (Прэсьненскі раён у Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы) — забудоўнік модульных будынкаў з вытворчай магутнасьцю парадку 300 блёк-модуляў і 500 каркасаў за месяц[11];
- «РВС» (Рузаеўка, вул. Ладыгіна, д. 3) — вытворца вэртыкальных сталёвых рэзэрвуараў абсягам ад 100 да 50 000 кубамэтраў спосабам палістовай і рулённай зборкі, якія выраблялі з ахоўным, плавальным і стацыйнарным дахам, а таксама з пантонам[12];
- «Нэон» (Інсар) — пастаўнік вузлоў для вагонаў і горнай здабычы[13];
- «ВКМ-Сэрвіс» (Рузаеўка) — рамонтная майстэрня на 14 вагонаў адначасна з гадавой магутнасьцю да 1200 вагонаў для рамонту ў дэпо цягам 5—10 дзён і 400 вагонаў для капітальнага аднаўленьня, а таксама для вырабу кляпанаў і рамонту колавых параў[14].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2022 год холдынг «РМ Рэйл» вырабляў:
- звыш 100 узораў грузавых вагонаў, у тым ліку цыстэрны, хопэры-збожжавозы абсягам па 127 і 107 кубамэтраў сыпучых грузаў з нагрузкай па 23,5 і 25 тонаў на вось, плятформы даўжынёй па 40, 60 і 80 футаў для кантэйнэраў, паўвагоны і крытыя вагоны[15];
- звыш 500 відаў адлівак для вагонаў вагой ад 1 кг да 5 тонаў з чыгуну, вугляродзістай і легаванай сталі, у тым ліку вагонныя цялежкі, чыставыя восі і колавыя пары, кляпаны і тармазы[16];
- нафтахімічнае абсталяваньне ад 1 да 250 кубамэтраў, у тым ліку кантэйнэры-цыстэрны і фільтры для абязводжваньня і абязсольваньня нафты, цеплаабменьнікі і выпарныя ўстаноўкі, а таксама вэртыкальныя сталёвыя рэзэрвуары абсягам ад 100 да 50 000 кубамэтраў для нафтагазавай прамысловасьці і захоўваньня аміяку і вады[17];
- жылыя модульныя будынкі на аснове кантэйнэрных блёкаў, аснашчаных мэбляй і побытавымі прыладамі, для 10-кратнага зьмяншэньня тэрміну ўзьвядзеньня параўнальна з капітальнымі будынкамі[18];
- звыш 70 відаў кантэйнэраў, зь іх 20 сэрыйных відаў, для навалачных і тарна-паасобных, сыпкіх і вадкіх грузаў, у тым ліку выбуховых грузаў, алюмінавых адлівак і зьліткаў файнштайну[19];
- прамысловыя чуйнікі і прыборныя паказальнікі, крапяжы, жалезабэтонныя канструкцыі і мэталапракат[20].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1959 годзе ўрад СССР ухваліў Пастанову аб стварэньні ў Мардоўскай АССР заводу хімічнага машынабудаваньня ў рамках усесаюзнай праграмы «Вялікая хімія». 21 лютага 1961 году пачаў працу «Рузаеўскі завод хімічнага машынабудаваньня». 1 ліпеня 1992 году расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын падпісаў Указ аб арганізацыйных захадах пераўтварэньня дзяржаўных прадпрыемстваў, паводле якога 8 сьнежня 1992 году завод пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «Рузхіммаш». У 2003 годзе на аснове прадпрыемства ўтварылі «Вагонабудаўнічую кампанію Мардовіі». 9 кастрычніка 2007 году прадпрыемства ўвайшло ў склад холдынгу «Расейскія машыны», які належаў Алегу Дзерыпаску, і займела назву «РМ Рэйл» з галаўной сядзібай у Саранску (Мардовія). За 2007—2010 гады вытворчасьць вагонаў вырасла з 6000 да 10 000 за год, але ў 2014-м упала да 3500. У 2019 годзе вытворчасьць дасягнула 12 000 вагонаў за кошт абсталяваньня заводу ў Рузаеўцы ўстаноўкамі лазэрнай і плязьменнай рэзкі, а таксама робатызаванымі зварачнымі станкамі і лісташтамповачнымі прэсамі[8].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леанід Ларын (з 1959 году)
- Фёдар Бурко
- Мікалай Шадчнёў
- Юлій Сурдаленка
- Мікалай Бурмістраў (1992—2010)
- Валеры Ларын (зь 2012 году)
- Віталь Старыкаў (да 22 красавіка 2022 году)
- Максім Тэўс (з 22 красавіка 2022 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Генэральным дырэктарам прызначаны Максім Тэўс (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Холдынг «РМ Рэйл» (рас.) // Рэйтынгавае агенцтва «Эра», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Фінансавы стан АТ «Рузхіммаш» (рас.) // Фінансава-аналітычны партал «Тэст фірмы», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Холдынг «РМ Рэйл» (рас.) // Сэрвіс праверкі контарагентаў «Распрофіль», 9 сакавіка 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // АТ «РМ Рэйл Інжынірынг», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ а б «Рузхіммаш» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «ВКМ-Сталь» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «Абаканвагонмаш» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «Машзавод» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «РВС» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «Нэон» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «ВКС-Сэрвіс» (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Вагоны (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Чыгуначныя кампанэнты (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Абсталяваньне для перапрацоўкі і захоўваньня нафтахімічных і іншых вырабаў (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Модульныя будынкі (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Кантэйнэры (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Іншыя вырабы (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіны (рас.) // АТ «РМ Рэйл», 2022 г. Праверана 24 красавіка 2022 г.
- Каталёг грузавых вагонаў (рас.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |