Перайсьці да зьместу

Каркас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каркас — нясучая ўнутраная або зьнешняя канструкцыя збудаваньня.

Драўлянае дойлідзтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы варыянт каркаса, т. зв. слупавая або закідная тэхніка (або тэхніка у шулы)вядома на тэрыторыі Беларусі з каменнага веку. Узводзілася яна досыць проста: па вуглах ставіліся вэртыкальныя слупы, а прастора між імі закідалася жэрдкамі ці тонкімі бярвеньнямі. У далейшым, пачынаючы з ІІ-ІІІ стагодзьдзяў яе ў значнае ступені пачала выцясьняць зрубная канструкцыя збудаваньняў. Даволі шырока слупавая або закідная тэхніка да нашага часу ўжываецца пры ўзьвядзеньні гаспадарчых памяшканьняў.

Мураваная архітэктура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новую хвалю разьвіцьця каркас атрымаў з вынаходжаньнем у ХІХ ст. будаўнічых канструкцый з мэталу, а ў далейшым і з бэтону.