Рузаеўка
| Рузаеўка | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Мардовія | ||||
| Дата заснаваньня | 1631 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 220 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 54°04′ пн. ш. 44°57′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 83451 | ||||
| Паштовы індэкс | 431440 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Рузаеўка на мапе Расеі Рузаеўка | |||||
Руза́еўка (па-расейску: Рузаевка, па-макшанску: Орозай, па-эрзянску: Оразай ош) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рузаеўскага раёну Мардовіі. Другі паводле велічыні горад у рэспубліцы пасьля Саранску, фактычна зьяўляецца ягоным горадам-спадарожнікам, утвараючы зь ім адзіную аглямэрацыю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згадваецца ў 1631 годзе, калі акруга была падараваная касімаўскаму мурзе Уразаю Танкачаву, ад імя якога сваю назву атрымала былая вёска Ўразаеўка [4] альбо Рузаеўка. З 1725 па 1757 гады вёска належала суднабудаўнікі, лейтэнанту лейб-гвардыі Ціхану Лукіну. У другой палове XVIII стагодзьдзя Рузаеўка належала памешчыку Мікалаю Струйскаму, які захапляўся выяўленчым мастацтвам і складаў вершы. Траецкую царкву і панскі дом будаваў для Струйскага прыгонны майстар Андрэй Зяблаў, які навучаўся ў мастака Ракотава. У 1792 годзе Струйскі пабудаваў у вёсцы адну зь першых у Расеі прыватных друкарняў.
Сядзібныя пабудовы былі зьнесеныя яшчэ да рэвалюцыі. З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Рузаеўка сталася вузлавой станцыяй Маскоўска-Казанскай чыгункі. Падчас першай расейскай рэвалюцыі, з 10 па 21 сьнежня 1905 году ў паселішчы была абвешчаная Рузаеўская рэспубліка. Статус гораду Рузаеўка атрымала ўжо за савецкім часам у 1937 годзе. У часы СССР маёнтак памешчыка быў цалкам зьнішчаны, а горад стаў пашырацца за кошт будаўніцтва жыльля. На тэрыторыі былой вёскі быў пабудаваны буйны завод «Рузхіммаш».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рузаеўка на турыстычным партале.