Пярну
Пярну | |||||
эст. Pärnu | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1251 | ||||
Краіна: | Эстонія | ||||
Павет: | Пярнумаа | ||||
Мэр: | Тоомас Ківімягі | ||||
Плошча: | 32,22 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 44 083 чал. (2009) | ||||
шчыльнасьць: | 1368,19 чал./км² (2009) | ||||
этнічны склад: | эстонцы | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +372 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°23′4″ пн. ш. 24°29′56″ у. д. / 58.38444° пн. ш. 24.49889° у. д.Каардынаты: 58°23′4″ пн. ш. 24°29′56″ у. д. / 58.38444° пн. ш. 24.49889° у. д. | ||||
Пярну | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.parnu.ee |
Пя́рну (па-эстонску: Pärnu, па-нямецку: Pernau) — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтар павету Пярнумаа. Насельніцтва 44 083 жыхары (2009).
Пярну зьяўляецца галоўным портам Эстоніі на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ, на шляху з Рыгі ў Талін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага Ордэну. У 1562 захоплены швэдамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты нямецкімі рыцарамі, у 1575 захоплены расейцамі. Да 1617 году Пярну неаднойчы пераходзіў ад адных захопнікаў да другіх, пакуль ня стаў амаль на сто гадоў швэдзкім. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе быў зноў захоплены расейцамі і заставаўся ў складзе Расеі да 1920. З 1699 да 1710 году ў Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўнівэрсытэт.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вааса (Фінляндыя)
- Елгава (Латвія)
- Юрмала (Латвія)
- Шаўлі (Летува)
- Паланга (Летува)
- Оскарсгамн (Швэцыя)
- Сочы (Расея)
- Вялікі Ноўгарад (Расея)
- Драмэн (Нарвэгія)
- Портсмут (Ангельшчына)
- Оўшэн-Сіці (ЗША)
- Ялта (Украіна)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі павету Пярнумаа. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |