Перайсьці да зьместу

Брук-Бэт Тэрмаліка Няцеча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брук-Бэт Тэрмаліка
Поўная назва Bruk-Bet Termalica Nieciecza Klub Sportowy
Заснаваны 1922
Горад Няцеча, Польшча
Стадыён Няцеча
Умяшчальнасьць: 4595
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
termalica.brukbet.com (пол.)

«Брук-Бэт Тэрмаліка» (па-польску: Bruk-Bet Termalica) — польскі футбольны клюб зь вёскі Няцечы. Заснаваны ў 1922 годзе.

Пачатак футболу ў Няцечы датуецца 1922 годам. Гэта была адная зь першых камандаў рэгіёну, але футбалісты ня мелі адзінай формы, то бок у кожнага гульца былі свае шорты, звычайная кашуля і абутак[1]. За часам Другой сусьветнай вайны дзейнасьць польскіх аб’яднаньняў была забароненая, а поле ў Няцечы выкарыстоўвалася гітлераўцамі як трэнавальная пляцоўка. Ужо па заканчэньні вайны ў вёсцы паўстаў футбольны клюб. У 1947 годзе клюб атрымаў новае поле, дзе на сёньня стаіць клюбны стадыён, прычынай пераносу сталася паводка ракі Дунаец. У 1970-я гады футбольная актыўнасьць у Няцечы зьнізілася, і на некаторы час каманда нават спыніла сваё існаваньне[1]. Аднак клюб быў адноўлены ў 1983 годзе.

На пачатку XXI стагодзьдзя клюб стаў уласнасьцю Кшыштафа Віткоўскага, а ягоная жонка Данута заняла пасаду прэзыдэнткі клюбу. Тытульным спонсарам стала кампанія Брук-Бэт, а на новай эмблеме клюбу зьявіўся слон[2]. Дзякуючы фінансавай падтрымцы сям’і Віткоўскіх клюб за 6 гадоў прасунуўся да Першай лігі. З нагоды выхаду ў другі дывізіён была створаная новая эмблема, а назва атрымала ў дадатак слова Тэрмаліка. Да колераў клюбу быў даданы аранжавы[2]. У сэзоне 2012—2013 гадоў «Тэрмаліка» доўгі час была на пазыцыі, якая давала мажлівасьць прабіцца ў элітны дывізіён, але зрабіць гэта ў выніку не атрымалася. У матчы апошняга туру гол, праведзены на 93-й хвіліне брамнікам «Алімпіі» з Грудзёндзу, апусьціў клюб на трэці радок, што пазбавіла каманду аб павышэньня ў рангу[3].

Галоўны ўваход на стадыён у Няцечы.

30 траўня 2015 году ў матчы 33-га туру Першай лігі «Тэрмаліка» перамагла «Погань» зь Седльцаў зь лікам 2:0 і ўпершыню ў гісторыі прабілася ў Экстраклясу. З улікам зусім невялікага насельніцтва вёскі, колькасьць жыхароў якой складае ўсяго толькі 750 чалавек, каманда ўсталявала новы рэкорд, як клюб з самай маленькай вёскі, які кваліфікаваўся ў найвышэйшую лігу эўрапейскай краіны. Ранейшы рэкорд належыў швэдзкаму «М’ельбю»[4]. Дэбют няцечцаў у Экстраклясе адбыўся 20 ліпеня 2015 году ў выязным матчы супраць глівіцкага «Пяста» (0:1). Першы час свае хатнія матчы каманда ладзілся на стадыёне ў Мельцу празь невыкананьня патрабаваньняў ліцэнзаваньня ўласнага стадыёну, які ў той час быў зачынены на рамонт. Першая перамога ў Экстраклясе была здабытая ўжо 7 жніўня 2015 году, калі быў пераможаны любінскі «Заглембе» зь лікам 1:0 у матчы 4-га туру. У гэтым жа матчы быў улучаны першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. Першы матч на адноўленым стадыёне ў Няцечы быў згуляны 20 лістапада 2015 году. «Тэрмаліка» прагуляла «Пясту» зь лікам 3:5. 10 траўня 2016 году, атрымаўшы перамогу над «Ягелёніяй» зь Беластоку зь лікам 1:0, вяскоўцы забясьпечыла сабе захаваньне месца ў эліце[5], у выніку завяршыўшы сэзон на 13-м месцы.

Сэзон 2016—2017 гадоў пад кіраўніцтвам новага трэнэра Чэслава Міхневіча быў найлепшым у гісторыі клюбу, які заняў 8-е месца ў турнірнай табліцы[6]. Ужо паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў няцечцы страцілі месца ў найвышэйшым дывізіёне. Тым ня менш, у Першай лізе клюб некалькі гадоў запар быз блізкі да вяртаньня ў эліту, але зрабіць гэта атрымалася толькі ў 2021 годзе[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]