Перайсьці да зьместу

Марцыял

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марцыял
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не раней за сакавік 38 і не пазьней за сакавік 41[1]
Памёр 104[2][3]
Бацькі Flaccilla[d]
Сужэнец Марцэла[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Жанр паэзія і сатыра
Мова лацінская мова[4][5]

Марк Валерый Марцыял (па-лацінску: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццацьцю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.

Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Гішпаніі. Каля 64 году перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флявіяў дасягнуў значнага посьпеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысьвечаная адкрыцьцю Калізэю ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю зьявіліся іншыя, у тым ліку дзьве тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасьцінцы» і «Падарункі». Вядомасьць прынесьлі 12 кніг зьмешанага зьместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысьвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, мэдытатыўныя.

Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасьць імпэратараў Тытуса і Дамітыяна, атрымаў званьне вершніка. Пад канец жыцьця, у 98 годзе, вярнуўся ў Гішпанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.

Высьмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафэсій, паказваў маральнае падзеньне знаці ў Рымскай імпэрыі. Яго эпіграмы адметныя жыцьцёвай дакладнасьцю, сьцісласьцю і яскравасьцю апісаньняў, дасьціпнасьцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.

Аматар смачна паесьці, Марцыял служыць сёньня, між іншым, карыснаю крыніцаю зьвестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысьвечаная разнастайнай ежы і пітву.

Тэксты і пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лацінскія тэксты Марцыяла

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. У фармаце HTML паводле выданьня XX ст.
    1. Паводле выданьня Hereus-Borovskij на вэб-сайце fh-augsburg Архіўная копія ад 2012-11-28 г.
    2. Паводле выданьня Lindsay на вэб-сайце thelatinlibrary Архіўная копія ад 2012-11-28 г. (Он-лайн бібліятэка лацінскіх аўтараў)
  2. У фармаце алічбаваных кніг паводле выданьняў XV—XIX ст. MDZ — Мюнхенскі цэнтр алічбоўкі Архіўная копія ад 2012-11-28 г. сярод сваіх матэрыялаў, выкладзеных для бесплатнага доступу, даў поўныя факсымільныя копіі эўрапейскіх друкаваных выданьняў Марцыяла, у т.л. дзьве інкунабулы і Cornucopiae кардынала Пэрота (1506).
    1. Выданьне Фрыдлендэра (Ляйпцыг, 1886) Архіўная копія ад 2012-11-28 г. — «адно зь лепшых», на думку Дэратані (1936)
    2. Дванаццаць старадрукаў Марцыяла (XV—XVI ст.) Архіўная копія ад 2012-11-28 г..
  3. Старонкі аднаго з рукапісных выданьняў Эпіграм Марцыяла (1465) Архіўная копія ад 2012-11-28 г. — тры старонкі выбарачна. Крыніца: Збор рукапісаў Бібліятэкі імя Лейбніца Архіўная копія ад 2012-11-28 г., Ніжняя Саксонія.
  4. Аўдыёфайлы. Як маглі гучаць эпіграмы Марцыяла? — «Аднаўленьне лацінскага маўленьня I ст. н. э.» — файлы ў фармаце MP3 — эпіграма I-96 «Шчаслівае жыцьцё» Архіўная копія ад 2012-11-28 г., чытае У. Фостэр (Унівэрсітэт Мізуры) і эпіграма V-20 Архіўная копія ад 2012-11-28 г..

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.

  • 43 эпіграмы Марцыяла / Пер. А. Клышкі // Полымя № 6, 1980. — С. 188—193.
  • Няма куды праўдзівей: выбраныя эпіграмы / Пер. А. Ф. Брыля // ПрайдзіСвет [Электронны рэсурс] — Дата доступу: 18.06.2018
  • Марк Валерый Марцыял. Выбраныя эпіграмы / Пер. з лацінскай. — Мн.: Альфа-кніга, 2018. — 116 с. Обл.
  • Марк Валеры Марцыял. Выбраныя вершы / Пер. з лацінскай А. Ф. Брыля. — Мн.: Выдавец З. Колас, 2018.
  1. ^ Huxley H. H., Bell A. Martial // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. ^ Martial // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ ca 40-104 Martialis // LIBRIS
  4. ^ Mirabile: Digital Archives for Medieval Culture (італ.)SISMEL – Edizioni del Galluzzo.
  5. ^ Martialis, Marcus Valerius // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]