Поланск
Выгляд
Поланск | |
трансьліт. Polansk | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Вышыня: | 145 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 175 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225155[1] |
СААТА: | 1256808051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′25″ пн. ш. 24°51′49″ у. д. / 52.92361° пн. ш. 24.86361° у. д.Каардынаты: 52°55′25″ пн. ш. 24°51′49″ у. д. / 52.92361° пн. ш. 24.86361° у. д. |
± Поланск |
По́ланск[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — вёска і маёнтак у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Вёска адносілася да Ружанскай парафіі. Дзейнічала народная вучэльня[4].
За польскім часам — фальварак[5] і вёска ў гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[6].
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[7], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[8].
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Базавая школа, крама, аддзяленьне паштовай сувязі.
Дзіцячы санаторый «Ружанскі»[9].
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Р50 Зэльва — Ружаны.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі). Падобна да калёны ля Магілёўцаў, лічыцца ўсталяванай у гонар паўстанцаў Каліноўскага[10]. Мясцовыя жыхары, аднак, зьвязваюць калёны з удзельнікам Грунвальдзкай бітвы Завішам Чорным, які нібыта меў маёнткі ў Поланску і Магілёўцах[11]. За Саветамі ўлады зьнялі з калёны крыж.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вакол мэмарыяльнае калёны было шмат камянёў, якія дазвалялі меркаваць, што тут знаходзяцца могілкі. У 1975 савецкія ўлады вывезьлі камяні.
- Побач з помнікам знаходзіўся курган — горка з назвай Шыбельніца, на якой, паводле мясцовага паданьня, быў забіты Завіша Чорны. У 1960 бальшавікі разрылі курган і збудавалі на гэтым месцы калгаснае праўленьне[11].
- На месцы, дзе стаяў палацык Завішы, знаходзіцца жывёлагадоўчая фэрма[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Полонск (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
- ^ Połońsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — S. 728
- ^ Гісторыя і дзень сённяшні Ружанскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Часопіс «Праваслаўе». Приход Свято-Петро-Павловского собора г. Минска (16 кастрычніка 2011). Праверана 16 ліпеня 2012 г.
- ^ Połońsk, фальварак. Radzima.net. Праверана 16 ліпеня 2012 г.
- ^ Połońsk, вёска. Radzima.net. Праверана 16 ліпеня 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Контакты (рас.) Детский санаторий «Ружанский». Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 16 ліпеня 2012 г.
- ^ Полонск (рас.) «Глобус Беларусі». TUT.BY. Праверана 16 ліпеня 2012 г.
- ^ а б в Юры Рубашэўскі. Рыцарскі гонар // Вечерний Брест. — 2 ліпеня 2010.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Поланск (рас.) на «Глобусе Беларусі»
- Надвор’е ў Поланску