Жодзін-Паўднёвы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жодзін-Паўднёвы
ФК Жодзін-Паўднёвы.png
Горад Жодзін, Беларусь
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 Другая ліга, 5 месца (падвышэньне)

«Жодзін-Паўднёвы» — беларускі футбольны клюб з Жодзіна. Закладзены ў 2011 годзе і доўгі час меў аматарскі статус.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб заснаваны ў 2011 годзе. Доўгі час выступаў на аматарскім узроўні ў менскай ААФ.

У сэзоне 2022 году «Жодзін-Паўднёвы» дэбютаваў у другой лізе. Праз увесь сэзон дружына рухалася ў верхняй палове табліцы зоны «Поўнач» дывізіёну Менскай вобласьці. Пасьля перамогі па пэнальці ў паўфінале дывізіёну Менскай вобласьці над «Бабоўняй», «Жодзін-Паўднёвы» перамог у фінале «Вікторыю» з Мар’інай Горкі. На фінальным этапе другой лігі клюб перамог у 1/8 фіналу «Новую Прыпяць», аднак у чвэрцьфінале саступіў «Крумкачам». Перамогі ў матчах за 5—8 месцы прынесьлі клюбу выніковы пяты радок.

У лістападзе 2022 году клюб падаў заяўку на праходжаньне ліцэнзаваньня ў першую лігу[1]. 10 сакавіка 2023 году «Жодзін-Паўднёвы» разам зь іншымі клюбамі атрымаў ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да першай лігі ў сэзоне 2023 году[2].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 8 красавіка 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Анатоль Багданаў 2001
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Павал Сіліч 1999
6 Сьцяг Таджыкістану Аб Сіна Абсамадаў 2000
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Мікалай Макарэвіч (ар. Тарп.-БелАЗ) 2002
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Антон Шунто 1988
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Джугір 1999
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Красноў 1998
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Манаянкоў 1999
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Вадзім Фаставец 2002
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Сацукевіч 1990
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Бакіноўскі 2002
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Мінко 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
46 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сьцяпан Макараў 1996
58 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Завадзкі (капітан) 1995
65 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Артур Цішко 1996
67 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Андрэй Кавальчук (ар. Тарп.-БелАЗ) 2003
81 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Каралёнак 2001
83 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арсень Старыкаў 2002
94 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзяніс Сімончык 1994
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Міхаіл Рудакоў 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзімер Чарнуха 1995
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Юры Раманюк 1993
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яўген Смаль 1995
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Лапшын 1986

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2022 Другая — Менскі (поўнач) 1 14 12 0 2 84–12 36 1/16
Другая — Менскі (фінальны) 1 3 2 0 1 4–3
Другая — плэй-оф 5 7 5 1 1 22–8

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]