Перайсьці да зьместу

Перароў (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перароў
трансьліт. Pieraroŭ
Першыя згадкі: 1406
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Азяранскі
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 274 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247994
СААТА: 3216836071
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′29″ пн. ш. 28°0′52″ у. д. / 52.05806° пн. ш. 28.01444° у. д. / 52.05806; 28.01444Каардынаты: 52°3′29″ пн. ш. 28°0′52″ у. д. / 52.05806° пн. ш. 28.01444° у. д. / 52.05806; 28.01444
Перароў на мапе Беларусі ±
Перароў
Перароў
Перароў
Перароў
Перароў
Перароў

Пераро́ў[2]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Прыпяці. Перароў уваходзіць у склад Азяранскага сельсавету.

У летапісных крыніцах Перароў вядомы з 1406 году. У XV—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

З 20 жніўня 1924 году ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Перароўскага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3].

Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Перароўскага сельсавету[4].

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 561 жыхар, 99 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1784 жыхароў, 165 двароў; 1994 год — 532 жыхары, 244 дывары; 1999 год — 515 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 456 жыхароў, 193 двары[5]; 2010 год — 321 жыхар; 2018 год — 274 жыхары, 131 двар[1]

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дзімітраўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе.

Заходняя, Ленінская, Моладзевая, Набярэжная, Палявая, Паркавая, Партызанская, Пралетарская, Сонечная.

  1. ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Перароўскага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году(недаступная спасылка) (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 180
  3. ^ Переровский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Пастанова Гомельскага абласнога савету дэпутатаў №423 ад 27-12-2022 "Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области"  (рас.)
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 507

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]