Перайсьці да зьместу

Перароўскі Млынок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перароўскі Млынок
трансьліт. Pieraroŭski Mlynok
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Азяранскі
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 98 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247994
СААТА: 3216836076
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′8″ пн. ш. 28°3′24″ у. д. / 52.05222° пн. ш. 28.05667° у. д. / 52.05222; 28.05667Каардынаты: 52°3′8″ пн. ш. 28°3′24″ у. д. / 52.05222° пн. ш. 28.05667° у. д. / 52.05222; 28.05667
Перароўскі Млынок на мапе Беларусі ±
Перароўскі Млынок
Перароўскі Млынок
Перароўскі Млынок
Перароўскі Млынок
Перароўскі Млынок
Перароўскі Млынок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пераро́ўскі Млыно́к[2] (таксама — Млыно́к Пераро́ўскі[3]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Прыпяці, за 4 км на захад ад Перарова. Перароўскі Млынок уваходзіць у склад Азяранскага сельсавету.

Да 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці.

З 20 жніўня 1924 году ўваходзіць у склад Перароўскага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[4].

Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад Перароўскага сельсавету[5].

  • XX стагодзьдзе: 1924 год — вёска: 14 двароў, 86 жыхароў; 1994 год — 146 двароў, 287 жыхароў; 1999 год — 250 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 202 жыхары, 99 двароў[6]; 2010 год — 119 жыхароў; 2018 год — 98 жыхароў, 62 двары[1]

Гістарычная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За чатыры кілямэтры на поўдзень ад вёскі, у лесе, знаходзіцца так званы Вал, або Акоп — старажытнае гарадзішча амаль што круглай формы. Найменьне Вал не выпадковае: гарадзішча, якое густа парасло лесам, абкружанае валам, ён найбольш захаваўся з паўночнага і ўсходняга бакоў. За гэтым валам разьмешчаны другі, меншы.

Гарадзішча знаходзілася побач з рэчкай, сьляды якой захаваліся ў выглядзе прадаўгаватых азёраў — Сіверскага (Северскага) і Мысьлічаў.

Жывёлагадоўца завулак, Жывёлагадоўца, Ленінская, Лясная, Палявая, Сонечная, Цэнтральная.

  1. ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Перароўскага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году(недаступная спасылка) (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 180
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
  4. ^ Переровский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Пастанова Гомельскага абласнога савету дэпутатаў №423 ад 27-12-2022 "Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области"  (рас.)
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 508