Северскі Данец
Выгляд
(Перанакіравана з «Паўночны Данец»)
Северскі Данец | |
укр. Сіверський Донець | |
Северскі Данец пад Шапілавым | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Сярэднерасейскае ўзвышша |
Вышыня вытоку | 200 м |
Вусьце | Дон |
Вышыня вусьця | 5,5 м |
Каардынаты вусьця | 47°36′2″ пн. ш. 40°53′50″ у. д. / 47.60056° пн. ш. 40.89722° у. д.Каардынаты: 47°36′2″ пн. ш. 40°53′50″ у. д. / 47.60056° пн. ш. 40.89722° у. д. |
Краіны басэйну | Расея, Украіна |
Вобласьці | Харкаўская вобласьць, Данецкая вобласьць, Луганская вобласьць, Белгародзкая вобласьць і Растоўская вобласьць |
Даўжыня | 1053 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,5 км³ |
Плошча басэйну | 98900 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Басэйн Северскага Данцу | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | |
Правыя | |
Се́верскі Дане́ц, Паўночны Дане́ц[1][2] (па-ўкраінску: Сіверський Донець, па-расейску: Северский Донец) — рака поўдня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, працякае празь Белгародзкую і Растоўскую вобласьці Расеі, а таксама Харкаўскую, Данецкую і Луганскую вобласьці Ўкраіны, правы (найбольшы) прыток Дону. Сёмая па велічыні рака Ўкраіны і найважнейшая крыніца прэснай вады на ўсходзе гэтай краіны.
Назва і этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомыя назвы ракі:
- Танаіс
- Данец[3][4]
- Северскі Данец[4][5][6]
- у XVII—XVIII стагодзьдзях — Севярны Данец
- памылковая назва Северны Данец — праз скарачэньне Сев. Данец
Назву рака атрымала дзякуючы таму, што цякла зь Северскага княства, у адрозьненьне ад вытокаў Дону[4][5], пра што і піша вандроўнік XVI стагодзьдзя Алясандра Гваньіні:
Ёсьць таксама іншы Дон, меншая рака, якая бярэ свой пачатак у Северскім княстве, а называецца Северскі Данец. Гэтая рака вышэй за Азоў упадае ў вялікі Дон[6][7]. | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Баевікі ЛНР заявілі пра знішчэнне ўкраінскага плацдарму перад Луганскам / Наша Ніва, 01.09.2014
- ^ Віцебская абластная бібліятэка
- ^ Н. Є. Михайличенко. Взаємодія гідронімії та ойконімії (на матеріалі Центрального та Східного регіонів України // Λογος όνομαστική № 1 (3), 2009, с. 36-41
- ^ а б в Муромцев І. Словотворчі типи гідронімів (басейн Сіверського Дінця). — К.: Наукова думка, 1966. — 104 с.
- ^ а б І. Ю. Саратов. Слово про Сіверський Донець // Вечірній Харків, 1975, 15 травня (Природа і ми)
- ^ а б Олександр Гваньїні. Хроніка Європейської Сарматії. 2-ге видання, доопрацьоване. Упорядкування та переклад з польської о. Юрія Мицика. (Переклад здійснено за виданням: Aleksander Gwagnin. Kronika Sarmacyey Europskiej, przetłumaczona przez Paszkowskiego. Kraków, 1611). Київ: Видавничий дім «Києво-Могилянська академія», 2009. — 1008 с. // Книга VII. Хроніка Великого князівства Московського і держав, які до нього належать. стор. 584
- ^ Олександр Гваньїні. «Хроніка європейської Сарматії». — Видавничий дім «Києво-Могилянська академія» // «Дзеркало тижня. Україна», 14 грудня 2007
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт Северска-Данецкага басэйнавага кіраваньня водных рэсурсаў (рас.)
- Рака Северскі Данец (рас.)
- Северскі Данец (укр.)
|