Перайсьці да зьместу

Элвіс (фільм, 2022)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элвіс
па-ангельску: Elvis
па-француску: Elvis
Жанр біяграфічны фільм[1], музычны фільм[d][1], драматычны фільм і gambling film[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Мэт Віла[d]
Вытворчасьць Warner Bros. Pictures[d]
Распаўсюд Warner Bros. Pictures[d], InterCom[d][2], Cinemundo[d] і Netflix
Дата выхаду 22 чэрвеня 2022[1][3][4], 23 чэрвеня 2022[2][3], 24 чэрвеня 2022[3] і 25 траўня 2022[3]
Працягласьць 159 хвіліна[4]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 85 000 000 $
Прыбытак 272 075 000 $[5], 145 869 755 $[6], 29 523 293 $[7] і 21 817 962 $[8]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Э́лвіс» (па-ангельску: Elvis) — біяграфічны музычны фільм 2022 году рэжысэра База Лурмана, які напісаў сцэнарый разам з Сэмам Бромэлам, Крэйгам Пірсам і Джэрэмі Донэрам. Фільм распавядае пра жыцьцё зорку рок-н-ролу, сьпевака і актора Элвіса Прэсьлі з пункту гледжаньня ягонага мэнэджара, палкоўніка Тома Паркера. Галоўныя ролі выканалі Остын Батлер і Том Гэнкс. Другасныя ролі згулялі Алівія Дэён, Гэлен Томсан, Рычард Роксбург, Келвін Гарысан-малодшы, Дэйвід Ўэнэм, Кодзі Сьміт-Макфі і Люк Брэйсі. У 2014 годзе стала вядома, што Лурман будзе рэжысэрам біяграфічнага фільму аб Элвісе Прэсьлі, аднак афіцыйна аб праекце не было абвешчана ў сакавіку 2019 году. У ліпені таго ж году Батлер быў абраны на галоўную ролю. Здымкі пачаліся на радзіме Лурмана ў Аўстраліі ў студзені 2020 году, але прыпыняліся з сакавіка па верасень праз пачатку пандэміі каранавірусу. Здымкі скончыліся больш чым праз год пасьля пачатку, у сакавіку 2021 году. Прэм’ера «Элвіса» адбылася на Канскім кінафэстывалі 25 траўня 2022 году. Фільм назьбіраў больш за 185 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце і ў цэлым атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў[9][10].

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У 1997 годзе былы мэнэджар Элвіса Прэсьлі (Остын Батлер), палкоўнік Том Паркер (Том Гэнкс), ляжыць на ложышчы сьмерці. Маючы дапамогу ад залежнасьці ад азартных гульняў, ён азіраецца на тое, як упершыню сустрэў будучага караля рок-н-ролу.

Выхаваны ў асноўным ласкавай маці Глэдыс (Гэлен Томсан), Элвіс правёў дзяцінства ў самых бедных раёнах Місысыпі. Ён знаходзіць выратаваньне ў коміксах і асабліва ў песьнях, не зважаючы на тое, што ягоныя сябры кпіюць зь яго праз захапленьне малога Элвіса афраамэрыканскай музыкай на Біл-стрыт у Мэмфісе. У гэты час Паркер ладзіць карнавалы. Не зважачы на тое, што сярод нумароў на карнавалах у Паркера ўжо ёсьць кантры-сьпявак Гэнк Сноў (Дэйвід Ўэнэм), ён адразу разумее патэнцыял Элвіса, калі чуе, як белы выканаўца сьпявае песьню ў мурынскім стыле на сынгле нізкай якасьці. Ён адсочвае Элвіса на выступе ў Луізіяне і выяўляе, што той ёсьць таленавітым музыкам з моцнай сэксуальнай прывабнасьцю.

Паркер пераконвае Элвіса дазволіць яму заняцца сваім прасоўваньнем, пачынаючы імклівае ўзыходжаньне, у выніку якога сям’я Прэслі вырываецца з галечы. Звычайныя амэрыканцы падзяліліся ў меркаваньнях адносна маладога сьпевака, бо ён прасоўвае мурынскую музыку. Палітык-кансэрватар і прыхільнік сэгрэгацыі Джым Істлэнд (Нікалас Бэл) выклікае Паркера на неафіцыйную размову, падчас якой распытвае аб ягоным таямнічым мінулым. Праз правакацыйныя танцавальныя рухі падчас аднаго з выступаў Элвіса арыштавалі за непрыстойныя паводзіны, сьпявак апынуўся перад пагрозай магчымага турэмнага зьняволеньня. Паркер пераконвае ўрадоўцаў залічыць Элвіса ў шэрагі арміі ЗША, каб пазьбегнуць далейшых юрыдычных справаў. Падчас службы ў войску ў Заходняй Нямеччыне Элвіс спусташаецца сьмерцю сваёй маці ад алькагалізму. Ён крыяе толькі тады, калі сустракае Прысцылу Балье (Алівія Дэён). Па службе ў войскі маладыя пабіраюцца шлюбам і Элвіс аднаўляе сваю кар’еру ў канцэртных турах і здымаецца ў фільмах. Кантроль Паркера над жыцьцём Элвіса становіцца яшчэ мацнейшым.

Папулярная культура 1960-х гадоў абыходзіць музыку. Да таго ж Элвісу баліць сэрца праз забойства Мартына Лютэра Кінга-малодшага і Робэрта Кенэдзі. Элвіс жадае сьпяваць больш сур’ёзныя песьні, але Паркер настройвае на выкананьні толькі легкадумных песень дзеля добрага настрою. У рэшце рэшт, Элвіс зьмяняе свой імідж, зьвяртаючыся па дапамогу да групы кансультантаў, злуючы гэтым Паркер, бо ён губляе прыбытковую дамову. Паркер адмаўляе Элвісу на просьбу аб сусьветным турнэ і падманам прымушае яго падпісаць дамову на выступы ў адным з казіно Лас-Вэгасу на працяглы час. Элвіс выяўляе, што Паркер ня хоча ехаць за мяжу, бо ёсьць нелегальным імігрантам без грамадзянства. Калі музыка спрабуе звольніць Паркера, той вылічвае неверагодна вялікі рахунак. Яны спрачаюцца, і Паркер пераконвае Элвіса, што абодва патрэбны адзін аднаму. Пасьля яны толькі зрэдку бачаць адзін аднаго, але Паркер працягвае выконваць ролю мэнэджара сьпевака.

Элвіс прапляе ў залежнасьць ад лекаў, што незадавальняе Прысцылу, якая патрабуе роспусту. У 1973 годзе яны разыходзяцца і іхняя дачка Ліза Мары застаецца з маці. Элвіс мае вельмі напружаны графік выступаў, што моцна зьнясельвае яго. У 1977 годзе інфаркт міякарда забівае сьпевака ва ўзросьце 42 гадоў. Калі палкоўнік Паркер заканчвае свае свой аповяд, ён таксама памірае старым, зьбяднелым і самотным.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 78% зь сярэднім рэйтынгам 6,8/10, базуючыся на 334 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў рэсурсу стандартная формула біяграфічных фільмаў пра рок-зорак цалкам зьмененая, дзякуючы асьляпляльнай энэргіі і стылю База Лурмана, якія выдатна дапаўняюцца выдатным вакананьнем ролі Остынам Батлерам[11]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 64 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 57 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым станоўыя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку A– паводле шкалы ад A+ да F. PostTrak прызначыў фільму агульную ацэнку ў 88%, пры гэтым 72% апытаных сказалі, што дакладна рэкамэндуюць яго. Высокую адзнаку атрымаў Батлер за выкананьне ролі Элвіса. Гэтак Джастын Чанг з газэцы Los Angeles Times ахарактарызаваў Батлера як годнага да ролі ня толькі празь зьнешні выгляд актора, але і празь ягоныя сьпеўныя здольнасьці[12].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]