Квэнтын Тарантына
Квэнтын Тарантына | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1963[1][2][3][…] (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, сцэнарыст, кінарэжысэр, кінапрадусар, актор кіно, пісьменьнік, мантажэр, тэлеактор, рэжысэр |
Жанры | незалежны фільм[d] і баявік[d] |
Бацька | Тоні Тарантына[d] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
IMDb | ID nm0000233 |
Подпіс | ![]() |
Квэ́нтын Джэром Таранты́на (па-ангельску: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіл, Тэнэсі, ЗША) — амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар. Сусьветную вядомасьць атрымаў пасьля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэстывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты Глёбус» за лепшы сцэнар.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 27 сакавіка 1963 году ў Ноксвіле, штат Тенэсі. Пры нараджэньні атрымаў ад маці імя Квінт у гонар каўбою з папулярнага тады сэрыялу з Клінтам Істўудам, але, пазьней, памяняў імя на Квэнтын, верагодна сам не пераняўшы ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец з самой звычайнай беднай сям’і амэрыканскага Поўдня, Квэнтын Тарантына не меў ніякіх прэтэнзіяў на акторскую прафэсію, аднак моцна любіў кіно.
Пасьля сканчэньня школы, Квэнтын Тарантына працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школай для вывучэньня кіно. У адрозьненьне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакаленьня, накшталт Багдановіча, якія вывучалі кіно ў фільматэках, Тарантына ўспрыняў кіно з тэлевізійнага экрана. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасьць да сюжэту і падзейных элемэнтах жанру, у той час як эстэты вялікага экрана былі першым чынам зачараваныя мантажом, атмасфэрай кадру і дэталямі, зь якіх кадр складаўся.
Тарантына пачаў з напісаньня сцэнараў, затым у 1992 годзе зьняў уласны фільм, «Шалёныя псы». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялёгу і дзеяньня, прыцягнуў да яго ўсеагульную ўвагу. Пасьля гэтага спачатку ў ход пайшлі сцэнары Тарантына, а потым яго самога сталі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты зласьлівага выгляду малады чалавек з качыным носам, глыбока пасаджанымі вачыма і некалькі выбітным падбародкам, натуральна, не выкліча ў гледача тых жа пачуцьцяў, што акторы накшталт Тома Круза. Асоба яго не багатая на дадатныя эмоцыі. Квэнтын Тарантына ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў грае, як правіла, непрыемных пэрсанажаў, псыхапатаў і раздражняльных нэўрасьценікаў, накшталт малодшага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Робэрта Радрыгеза «Ад заходу да досьвітку». Тым ня менш, на экране Квэнтын Тарантына выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы зь яго ўдзелам — першым чынам практыкаваньні ў жанравым кіно.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Quentin Tarantino // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Quentin Tarantino // filmportal.de — 2005.
- ^ Quentin Tarantino // Discogs (анг.) — 2000.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- The Quentin Tarantino Archives (анг.)
- Навіны пра Квэнтына Тарантына (рас.)
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Тэнэсі
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Заслугаў (Вугоршчына)
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшы камэдыйны фільм альбо м’юзыкал
- Акторы ЗША
- Кінарэжысэры ЗША