Перайсьці да зьместу

Мэркантылізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эканамічныя сыстэмы
Традыцыйная эканоміка
Рынкавая эканоміка
Плянавая эканоміка
Рабаўладальніцкі лад
Фэадалізм
Зьмяшаная эканоміка
Эканамічныя тэорыі
Мэркантылізм
Фізыякраты
Клясычная школа
Марксізм
Маржыналізм
Інстытуцыяналізм
Кэйнсіянства
Нэаклясычная школа
Манэтарызм
Галіновыя паняцьці
Эканоміка ведаў
Эканоміка гульнявая
Эканоміка працы
Ваенная эканоміка
Інфармацыйная эканоміка
Паняцьці і мадэлі
Партысіпатыўная эканоміка
Істытуцыянальная эканоміка
Першасны сэктар эканомікі
Другасны сэктар эканомікі
Троесны сэктар эканомікі
Зялёная эканоміка
Сусьветная эканоміка
Аўтаркія
Адчыненая эканоміка
Віртуальная эканоміка
Ценявая эканоміка

Мэркантылізм (па-італьянску: mercante — «гандляр», «купец») — эканамічная думка (альбо дакладней эканамічныя думкі), якая панавала ў Эўропе паміж XV і XVII стагодзьдзямі, арыентаваная на актыўнае ўмяшаньне дзяржавы ў гаспадарчую дзейнасьць. Найбуйныя прадстаўнікі кірунку: Т. Ман, А. дэ Монкрэцьен, У. Стафорд (15541612). Тэрмін быў прапанаваны А. Сьмітам, які крытыкаваў працы мэркантылістаў. У марксысцкай інтэрпрэтацыі выяўляў інтарэсы буйных гандлёвых манаполіяў.

  • неабходнасьць падтрыманьня актыўнага гандлёвага балянсу дзяржавы (перавышэньні экспарту над імпартам);
  • прызнаньне карысьці прыцягненьня ў краіну золата й іншых каштоўных мэталяў з мэтай падвышэньня ейнага дабрабыту;
  • грошы — стымул гандлю, паколькі лічыцца, што павелічэньне масы грошай павялічвае аб’ём таварнае масы;
  • прывітаецца пратэкцыянізм, накіраваны на імпартаваньне сыравіны й паўфабрыкатаў і экспартаваньне гатовае прадукцыі;
  • абмежаваньне на імпарт прадметаў раскошы, бо гэта вядзе да ўцечкі золата зь дзяржавы.

Мэркантылізм шмат у чым зыходзіць з уяўленьняў даіндустрыяльнага пэрыяду: мяркуецца абмежаванасьць індывідуальных запатрабаваньняў, неэлястычнасьць попыту, эканоміка думаецца ў рамках гульні з нулявой сумай (выйгрыш аднаго роўны пройгрышу іншага ўдзельніка).

Дабрабыт краіны складаецца ня толькі ў запасах каштоўных мэталяў, а таксама ў велічыні асноўнага капіталу й ўзроўні спажываньня (Адам Сьміт).

Ва ўмовах актыўнага гандлёвага балансу раўнавага паміж экспартам і імпартам будзе ўсталёўвацца за рахунак зьмены коштаў у гандлёвых краінах (прыток золата прывядзе да росту коштаў).

Абарона ад крытыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітыка мэркантылізму можа быць карысная для дасягненьня аўтаркіі й узмацненьня дзяржавы ў параўнаньні з суседнімі краінамі.

Дзяржаве й міжнародным кампаніям неабходна падтрымліваць вызначаны ўзровень ліквіднасьці для пасьпяховага вядзеньня вонкавага гандлю, асабліва ва ўмовах неразьвітасьці грашовага рынка.

Па Кэйнсу, прыток золата патаньняе грошы й забясьпечвае нізкія адсоткавыя стаўкі. Гэта ў сваю чаргу павялічвае інвэстыцыі й падтрымлівае занятасьць.

Лічыцца, што менавіта мэркантылізм ёсьць пачаткам капіталізму (асабліва ў Заходняй Эўропе). Ён уяўляе сабой эканамічную палітыку, заснаваную на моцным дзяржаўным рэгуляваньні й некаторых элемэнтах пратэкцыянізму. Адзіным багацьцем краіны лічыцца ейны рэзэрв золата ды іншых каштоўных мэталяў. Дзяржава павінная ня толькі яго зьберагчы, але таксама пабольшыць з дапамогай, напрыклад, экспарту. Імпарту жа не павінна быць, каб золата не ўцякло за мяжу. Такім чынам адзіным забароненым экспартам і адзіным дазволеным імпартам былі каштоўныя мэталы ды сыравіна. Краіна імпартaравала сыравіну, a індустрыя зь яе рабіла рэчы ды экспартыравала іх. Але мэркантылізм не адпавядае ані капіталізму (таму што інвэстыцыі амаль поўнасьцю залежылі ад займаў у каралеўскім, а не прыватным фондзе), ані пратэкцыянізму (поўнае самазабесьбячэньне таварам дзякуючы забароне як імпарту, так і экспарту), таму штo толькі імпарт быў амаль забароненым.

Эканамічныя крызісы й войны неаднойчы былі адначасова прычынай ды й вынікам мэркантылізму. Канфліктуальная лёгіка гэтае думкі: "адныя зарабляюць тое, што іншыя губляюць" (гаворка, канешна, ідзе пра золата) падштурхоўвала да каляніялізму й да імпэрыялізму (шукаючы доступу да сыравіны й рынку збыту), а таксама войнаў паміж гандлёвымі дзяржавамі (напрыклад, напалеонаўскія войны). Калёніі мелі абявязак вырабляць толькі сыравіну й збываць яе толькі краінe-калянізатару. Абурэньне жыхароў прывяло, напрыклад, да вайны за незалежнасьць ЗША. Потым пратэкцыянізм выкарыстоўвываўся дзеля адбудовы эканомікі. Не сурпрыз, што дзяржава аддавала велізарныя грошы на ўзбраеньне й на будаўніцтва гандлевага ды ваеннага флёту. Лібэралы пазьней раскрытыкуюць гэтыя вытраты.

Мэркантэлізм асабліва разьвіваўся ў Заходняй ды Цэнтральнай Эўропе, дзе рэлігія дазваляла прагу й здабычу цяжкай працай матэрыяльнага багацьця, дзе індустрыя дзякуючы дзяржаўнаму фінансаваньню мела магчымасьць стаць на ногі й экспартыраваць. Амаральнасьць, індустрыялізм (і адыход сельскае гаспадаркі на другі плян) і занадта вялікае дзяржаўнае ўмешваньне ў эканоміку не задавальнялі супраціўнікаў мэркантылізму. Паводле Адама Сьміта (па-ангельску: Adam Smith)[1], золата — толькі жоўты мэтал, які мае каштоўнасьць толькі дзякуючы сваёй рэдкасьці. У XVIII i XIX стст. Вялікабрытанія зьменіць мэркантылізм на "laissez-faire" (што адпавядае вольнаму гандлю).

Тлумачэньне зьяўленьня мэркантылізму

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэтыя фэадальныя часы эканоміка трымаецца на сельскай гаспадарцы, багацьце перадаецца па насьледству, рэлігія дзеліць грамадзтва на розныя сацыяльныя катэгорыі. Але ў XVI-ым ст. каштоўныя мэталы (залатыя манэты і г.д.) пачынаюць прыбываць з Амэрыкі ў Эўропу, што спрыяе хуткаму разьвіцьцю абмену таварамі. Адносіны паміж людзьмі пачынаюць зьмяняцца ў параўнаньні зь Сярэднявеччам. Усё можна набыць, зямля прадаецца й скупаецца, сяляне маюць прыватную маёмасьць. Рэчы паўсядзённага ўжытку пачынаюць зьяўляцца на рынках. Раней жа кожны вырабляў амаль усё сам.

Мэркантылізм (ад слова mercato — рынак) існаваў паміж дзьвюма культурніцкімі плынямі, якімі былі Адраджэньне й Рэформа. Падчас Адраджэньня пачаўся сапраўдны навуковы прагрэс, зьяўляліся друкарні й распаўсюджваліся ідэі, павялічвалася вера ў чалавечыя магчымасьці. Рэформа ды разьвіцьцё пратэстантызму мяняе рэлігійны погляд на эканоміку, які становіцца больш талерантным. Узбагаценьне на гандлёвай справе прызнаецца як знак збліжэньня да Бога (празь цяжкую працу). Пратэcтантызм падштурхоўвае людзей да працы дзеля ўзбагаценьня й зьберажэньня (разьвіцьцё банкаўскае справы). Тэматыка ўзбагаценьня нібыта той фундамэнт трымае на сабе мэркантылізм ды капіталізм пазьней. Далучаецца таксама думка, паводле якой толькі магутная дзяржава зможа зьберагчы парадак ў грамадзтве. Моц краіны залежыць ад заможнасьці грамадзянаў. Такім чынам кіраўнік каріны павінен дбаць аб паляпшэньні жыцьця і бізнэсу свайго народу.

Нэамэркантылістычнымі ў сёньняшнім кантэксце глябалізацыі звычайна называюць краіны, якія выкарыстоўваюць пратэкцыянізм дзеля забесьпячэньня канкурэнтнасьць айчынных фірмаў i свайго эканамічнага росту. Умешваньне дзяржавы ў эканоміку асабліва вялікае падчас крызісаў (гл. крызіс у амэрыканскай фінансавай сыстэме). Нават калі сёньня заможнасьць краіны ня так ужо й дужа залежыць ад яе рэзэрваў каштоўных мэталяў, імпарт застаецца найвялікшым ворагам эканамічнага росту на думку большасьці дзяржаваў. Такім чынам сельская гаспадарка ў ЗША й ЭЗ атрымлівае дзяржаўныя датацыі дзеля ўтрыманьня ейнае канкурэнтнасьці.[2] Мытнёвыя бар’еры Захаду дужа абмяжоўваюць доступ прадуктаў сельскае вытворчасьці краінаў Трэцяга Сьвету. У сваю чаргу, краіны, якія разьвіваюцца, лімітуюць колькасьць імпарту заходніх прадуктаў з мэтаю даць час разьвіцца сваёй асабістай гаспадарцы. Нават калі здаецца, што сусьветныя арганізацыі змагаюцца супраць пратэкцыянізму, «нябачныя» бар’еры ўсё ж такі існуюць ў краінах «свабоднае рынкавае эканомікі». Завышаныя нормы (санітарныя і бясьпекі), велізарныя чэргі на мытні, пагадненьні пра самаабмежаваньне экспарту з краінамі Трэцяга Сьвету, а таксама датацыі. Напрыклад, амэрыканская армія набывае летакі амаль толькі айчыннага вырабу ды й у дадатак за завышаныя цэны. Авіякампанія Boeing такім чынам канкуруе з эўрапейскім канкурэнтам Airbus ня толькі па лічбе збытых самалётаў, але таксама па колькасьці дзяржаўных датацыяў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]