Перайсьці да зьместу

Засімавічы (авіябаза)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Засімавіцкая авіябаза»)

Авіяба́за «За́сімавічы», Авіяба́за «Пружа́ны», 181 баява́я верталё́тная ба́за[1]авіяцыйная база ў вайсковым гарадку Новыя Засімавічы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Выкарыстоўваецца ВПС РБ. На ўзбраеньні верталёты Мі-8 і Мі-24[2].

Паводле дырэктывы Генэральнага штабу УС СССР у 1953 року на аэрадром Засімавічы БВА была пераведзеная 95-я зьнішчальная дывізія, улучаная ў склад 26-й паветранай арміі. Пасьля штаб дывізіі пераведзены ў Шчучын[3].

У 1984 року на аэрадроме быў сфармаваны 357-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк. У 1986—1987 полк прымаў удзел у баявых дзеяньнях у Аўганістане, у сьнежні 1988 пераведзены на авіябазу Брандыс (па-нямецку: Brandis, НДР) у склад 16-й паветранай арміі СССР(ru)[4]. На ўзбраеньні меў 35 летакоў Су-25, 2 Су-25УБ, 6 L-39C[5]. Выведзены зь Нямеччыны 28 красавіка 1992 року на аэрадром Бутурлінаўка[6] (Расея).

У 1988 на авіябазу «Пружаны» з Аўганістану выведзены 181-ы асобны шрубалётны полк. Пасьля развалу Савецкага Саюзу ўвайшоў у склад ВПС Беларусі. 1 кастрычніка 1993 року на базе палку сфармаваная 181-я баявая шрубалётная база[7].

Вайсковыя фармаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Сергей Бурдин (студзень 2006) Рядовое событие или «контракт десятилетия»? (рас.). Ворчалки дядюшки Бу. Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Саша. (23 красавіка 2011) ВВС Беларуси — 13 лет в самостоятельном полёте (рас.) Авиация в Беларуси. Музей авиационной техники — БороваяПраверана 10 студзеня 2013 г.
  3. ^ История 95й истребительной авиационной дивизии (рас.) Щучин — город авиаторов Праверана 1 траўня 2012 г.
  4. ^ 16-я Воздушная армия (рас.) TYPO3 Musterprojekt. Jochen Weiland. Праверана 9 лістапада 2011 г.
  5. ^ Kaira. (24 сьнежня 2003) 16-я и 4-я ВА на момент распада союза (рас.). Balancer.Ru. Праверана 9 лістапада 2011 г.
  6. ^ Служба. В Непобедимой и Легендарной (рас.). Wunderwaffe. История мировых войн. Праверана 9 лістапада 2011 г.
  7. ^ 181-й Отдельный вертолетный полк (рас.) Перечень авиационных частей. Авиация в локальных конфликтах. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  8. ^ Ігар Карней (30 лістапада 2011) Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам. Радыё «Свабода»Праверана 2 сьнежня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 52°34′56″ пн. ш. 24°22′47″ у. д. / 52.58222° пн. ш. 24.37972° у. д. / 52.58222; 24.37972