Перайсьці да зьместу

Нафтан (завод)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нафтан»)

Каардынаты: 55°31′4″ пн. ш. 28°32′3″ у. д. / 55.51778° пн. ш. 28.53417° у. д. / 55.51778; 28.53417

«Нафтан»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Першынец нафтаперапрацоўкі Беларусі
Заснаваная 9 лютага 1963 (61 год таму)
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебская вобласьць
Адрас Наваполацак (Полацкі раён)
Ключавыя фігуры Аляксандар Дзямідаў, Алег Жэбін[1]
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя авіягаза, акрыл, аліва, бітум, бэнзін, бэнзоль, газойль, дызэльнае паліва, мазута, поліэтылен, серчаная кісьля
Абарачэньне 7 711,651 млн рублёў (2019 год; 3 692,082 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 536,399 млн руб (2019 год; 256,81 млн $)
Чысты прыбытак 3,658 млн руб (2019 год; 1,751 млн $)
Лік супрацоўнікаў 10 034 (2020)[2]
Матчына кампанія «Белнафтахім» (Менск)
Даччыныя кампаніі завод «Палімір», футбольны клюб «Нафтан»
Аўдытар «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Менск)[3]

«Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 годзе ў Наваполацку.

Зьяўляецца найбуйнейшым падаткаплатнікам Віцебскай вобласьці[4].

На 2020 год «Нафтан» валодаў некалькімі нафта- і палівасховішчамі ёмістасьцю 5, 10 і 20 тысячаў тонаў і ўлучаў устаноўкі:

На 2020 год «Нафтан» выпускаў:

6 жніўня 1958 году Савет міністраў СССР ухваліў Распараджэньне аб будаўніцтве ў Полацкім раёне Беларускай ССР нафтаперапрацоўчага завода гадавой магутнасьцю 6 млн нафты. 9 лютага 1963 году ў Наваполацку (Віцебская вобласьць) атрымалі першы беларускі бэнзін. Завод налічваў 3 устаноўкі: 1) першаснай нафтаперапрацоўкі магутнасьцю 2 млн тонаў за год (АВТ-1), 2) тэрмічнага крэкінгу мазуты, 3) вытворчасьці бітума. У 1964 годзе ўвялі ў дзеяньне ўстаноўку каталітычнага рэфармаваньня бэнзіну. У 1965-м запусьцілі вытворчасьць аліваў магутнасьцю 120 000 тонаў за год, 2-ю устаноўку першаснай нафтаперапрацоўкі АВТ-2, водаачыстку дызэльнага паліва, устаноўку серкаачысткі сухіх газаў і ўстаноўку вытворчасьці серчанай кісьлі і серавадароду. У 1980 годзе магутнасьць Полацкага нафтаперапрацоўчага завода нарасьцілі да 25 млн тонаў за год. 28 жніўня 2002 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ухваліла Загад № 118 аб пераўтварэньні Наваполацкага вытворчага аб'яднаньня «Нафтан» у адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 2003 годзе запусьцілі комплекс гідракрэкінга вакуўмнага газойля. У 2006 годзе «Нафтан» і расейскі «Лукойл» утварылі сумеснае прадпрыемства «ЛЛК-Нафтан» для вытворчасьці прысадак да аліваў. 1 сьнежня 2008 году да «Нафтана» далучылі ААТ «Палімір»[7].

Аб’ём перапрацоўкі нафты ў 2008 годзе склаў 10,54 млн. тонаў, а каля 60% выручкі прыпадала на паступленьні ад экспарту[8]. У 2012 годзе «Нафтан» стаўся 2-ім найбольш прыбытковым ААТ Беларусі. Абарачэньне прадпрыемства вырасла да 35,397 трлн рублёў (4,229 млрд $), апэрацыйны прыбытак — да 4,133 трлн рублёў (493,7 млн $), а чысты прыбытак — да 3,342 трлн рублёў (399,2 млн $). На прадпрыемстве налічвалася 12 419 супрацоўнікаў[9]. Належыць да ліку паноўных прадпрыемстваў на таварным рынку краіны[10]. У 2013 годзе «Нафтан» атрымаў найбольшую выручку сярод прадпрыемстваў Беларусі ў памеры 36,466 трлн рублёў[11] (3,834 млрд $)[12]. На 2014 г. глыбіня перапрацоўкі на заводзе склала 75%[13].

26 студзеня 2020 году на «Нафтан» упершыню паступіла нафта з Нарвэгіі, якую здабылі ў Паўночным моры на нафтарадовішчы імя Юхана Свэрдрупа. Дастаўка 86 000 тонаў нафты суднам «Брэйвікен» у Клайпедзкі порт заняла 7 дзён. Адтуль першы цягнік з 59 цыстэрнамі аб'ёмам 3500 тонаў прыбыў на станцыю «Наваполацак» за дзень[14]. 16 траўня 2020 году на завод «Нафтан» упершыню даставілі нафту з Саудаўскай Арабіі, якая паступіла праз Клайпедзкі порт у Летуве з наступнай дастаўкай чыгункай[15]. 11 чэрвеня 2020 году на «Нафтан» упершыню паступіла нафта з ЗША гатунку Бакен[16]. У сьнежні 2021 году «Нафтан» выйшаў на глыбіню перапрацоўкі нафты ў 90 % па выніках мадэрнізацыі коштам 1 млрд даляраў ЗША[17].

ААТ «Нафтан» знаходзіцца (з перапынкамі[18][19]) ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША з 2011 году[20]. Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году[21].

У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны сьпіс ЭЗ (Чорны сьпіс Эўразьвязу)[22], Швайцарыі, Канады і Украіны[23].

  1. ^ Разгляд зваротаў (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Аляксандар Дзямідаў, А.В. Гудошнікаў. Гадавая справаздача за 2019 год (рас.) // ААТ «Нафтан», 17 красавіка 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ І.І. Каваленка. Аўдытарскае заключэньне па бухгальтарскай справаздачнасьці 2019 году (рас.) // ААТ «Нафтан», 24 лютага 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Ганна Кот. «Нафтан» да канца года пералічыць у фонд нацыянальнага разьвіцьця Беларусі Br600 млрд // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 сьнежня 2012 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
  5. ^ Тэхналёгіі (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ Сьпіс вырабаў (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Гісторыя (рас.) // ААТ «Нафтан», 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  8. ^ Аляксей Арэшка. «Альфа-Банк» (Беларусь) выступіў арганізатарам сындыкаванай крэдытнай лініі на 30 млн. эўра для ААТ «Нафтан» // БелаПАН, 4 сакавіка 2009 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
  9. ^ Топ-10 найбольш прыбытковых ААТ Беларусі // БелТА, 3 чэрвеня 2013 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
  10. ^ Марына Носава. Дзяржрэестар манапалістаў рэспубліканскага ўзроўню скараціўся з пачатку года на 22 прадпрыемствы // БелаПАН, 19 ліпеня 2012 г. Праверана 1 лістапада 2013 г.
  11. ^ Коратка // Зьвязда : газэта. — 4 чэрвеня 2014. — № 102 (27712). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2013 (даляр ЗША за 9510 рублёў) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2013 г. Праверана 7 лістапада 2024 г.
  13. ^ Зьміцер Заяц. Экспарт нафтапрадуктаў зьнізіўся на 266,7 млн. даляраў у студзені—лютым // БелаПАН, 9 красавіка 2014 г. Праверана 17 верасьня 2014 г.
  14. ^ Вольга Багачова. Нарвэская нафта пачала паступаць на «Нафтан» // БелТА, 27 студзеня 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  15. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Саудаўская нафта пачне сёньня паступаць на «Нафтан» // Белтэлерадыёкампанія, 16 траўня 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  16. ^ Андрэй Шчарбіцкі. Качанава наведала «Нафтан» // БелТА, 11 чэрвеня 2020 г. Праверана 26 чэрвеня 2020 г.
  17. ^ Санкцыі ў мінулым: «Нафтан» выходзіць на прыбытковую працу // Радыё «Спадарожнік», 10 жніўня 2022 г. Праверана 15 жніўня 2022 г.
  18. ^ United States Export Controls. — Wolters Kluwer(en), 2012. — P. 2-45.
  19. ^ Санкцыі супраць беларускіх уладаў працягнуты яшчэ на год Новы час
  20. ^ Federal Register, Volume 76 Issue 162 (Monday, August 22, 2011) (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  21. ^ Банкі і пастаўшчыкі асцерагаюцца ўплыву санкцый на беларускую «нафтанку» Новы час
  22. ^ Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
  23. ^ Відкрите акціонерне товариство "Нафтан"

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]