Навасады (Вяляціцкі сельсавет)
Выгляд
| Навасады | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Вяляціцкі |
| Дата заснаваньня | 1920-я |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 160 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°11′50,20″ пн. ш. 28°51′00,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 7 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222139 |
| Нумарны знак | 5 |
| Навасады на мапе Беларусі ± Навасады | |
Наваса́ды[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 3 км на захад ад Сморак. Навасады ўваходзяць у склад Вяляціцкага сельсавету. Знаходзіцца ў адлегласьці 26 км на ўсход ад Барысава, 11 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Менск — Ворша, 107 км ад Менску. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Вяляцічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная ў 1920-я гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1988 г. 18 гаспадарак, 28 жыхароў. Пляніроўка ў адну мэрыдыянальную вуліцу, забудаваную з двух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 11 жыхароў
- 2008 год — 5 двароў, 8 жыхароў[2]
- 2010 год — 7 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 67
- 1 2 Навасады Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 160