Перайсьці да зьместу

Міхалёў (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхалёў, трансьліт. Michalioŭ[a]
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Хвойніцкі
Сельсавет Алексіцкі
Першыя згадкі 1795
Часавы пас
Каардынаты 51°58′05″ пн. ш. 29°41′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2346
СААТА 3254804036
Нумарны знак 3
Міхалёў на мапе Беларусі ±
Міхалёў
Міхалёў
Міхалёў
Міхалёў
Міхалёў
Міхалёў

Міхалёў (з 1929 году — Нарыманаў[1]) — былы пасёлак у Беларусі, каля вытокаў ракі Тур'і. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Афіцыйна існаваў да 20 верасьня 2011 году[2].

Двор Міхалёў на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У 1782 годзе пан Багуслаў Леапольд Аскерка адпаведным тэстамэнтам падзяліў свае разьлеглыя ўладаньні паміж сынамі[3]. У дакумэнце «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи» 1796 году, які складзены паводле расейскай рэвізіі 1795 года, паведамляецца, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»[4]. У шляхецкай рэвізіі 1811 году пацьверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка[c] і яго сыны Альбін, Вікенці, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[5].

На 1876 год Міхалёў — маёнтак у Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць паноў Александровічаў. У 1889 годзе добрамі Міхалёў у 3704 дзесяціны зямлі валодала купецкая ўдава Баглей Марфа Аляксандраўна[6]. У 1909 годзе у фальварку Міхалёў 1 двор з 16 жыхарамі[7].

Міхалёў, Алексічы, Глінішча, Каранёўка на мапе 1924 г.

У 1926 годзе Міхалёў альбо Нарыманаў-Міхалёўскі — пасёлак у Маклішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёну Рэчыцкай, ад 9 чэрвеня 1927 году Мазырскай акругі, а з 10 лістапада 1927 году ў Алексіцкім сельсавеце тых жа раёну і акругі (да 26 чэрвеня 1930 году), ад 8 ліпеня 1931 году ў Хвойніцкім раёне, з 20 лютага 1938 году ў Палескай, ад 8 студзеня 1954 году ў Гомельскай вобласьці. У 1932 годзе існаваў калгас «Нарыманаў», які складалі 7 сем'яў калгасных гаспадароў, а апрацоўвалі яны 131 га зямлі.

  • 1897 год — у фальварку 14 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 16 жыхароў.
  • 1926 год — 11 гаспадарак, 44 жыхары.
  • 1959 год — 106 жыхароў (згодна зь перапісам).
  • 1970 год — 101 жыхар.
  • 2004 год — жыхароў няма.
Надмагільная пліта з фамільнага склепу Аскеркаў паблізу двара Глінішча.
  1. Паводле афіцыйнай назвы — Narymanaŭ
  2. Год сьмерці паручніковай Евы з Дамброўскіх запісаны асобна ад імя, у ніжняй частцы тэксту, побач з годам судзьдзёвай рэчыцкай (жокі Альбіна). У тым жа 1811 г. нарадзіўся іх малодшы сын Эразм Антоній. Магчымая сувязь нараджэньня і спачыну.
  3. Міхал Аскерка спачыў у 1823 годзе, што засьведчана надпісам на надмагільнай пліце з фамільнага склепу нашчадкаў харунжага мазырскага Багуслава Аскеркі і яго дзьвюх жонак Ганны з роду Бандынэлі, Крыстыны з роду Лянкевічаў, які месьціўся паблізу сяла Алексічы і вёскі Глінішча на сучаснай Хойнікшчыне. Тут пахаваныя таксама жонка Міхала Ева з Дамброўскіх (†1811[b]), сын Альбін (1782—1845), неназваная жонка Альбіна, судзьдзі рэчыцкага, (†1882), дачка Альбіна Ганна (1827—1843).
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района»
  3. НГАБ у Мінску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.
  4. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71
  5. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 173
  6. Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 363
  7. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 123.