Тур’я (басэйн Дняпра)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Тур’я | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шаўлоў |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 46 км |
Ту́р’я (на каналізаванай дзялянцы — канава Тур’я) — рака ў Рэчыцкім, Хвойніцкім і Каленкавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км.
Асноўны прыток — Вужынецкі канал (праваруч).
Пачынаецца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Шаўлоў Каленкавіцкага раёну. Цячэ праз азёры на абалоне Прыпяці і ўпадае ў яе за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ломыш Хвойніцкага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 37 км[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 370
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 370