Менскі тралейбус
Ме́нскі трале́йбус — адзін зь відаў мескага транспарту ў Менску. Пачаўшы сваю працу 19 верасьня 1952 году, на сёньняшні дзень менская тралейбусная сыстэма зьяўляецца другой паводле велічыні ў сьвеце: 188 км лініяў, 61 маршрут, 4 тралейбусныя паркі і больш за 1000 тралейбусаў, зь якіх максымальна 695 выходзяць на маршруты[1][2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тралейбусны рух у Менску быў пачаты 19 верасьня 1952 году здачаю першае чаргі тралейбуснай лініі, якая аб’яднала Плошчу Перамогі (Круглую плошчу) і чыгуначны вакзал. Агульная працягласьць лініі складала 6 км, на якой працавала 5 тралейбусаў. У 1961 годзе ў Менску ўжо дзейнічала 6 лініяў і каля 100 машын.
Падчас існаваньня рухомы склад тралейбуснай сыстэмы зьмяняўся: ад першых высокападлогавых МТБ-82 і ЗіУ-5 зь яго мадыфікацыямі, да сучасных тралейбусаў вытворчасьці Белкамунмаш, якія амаль цалкам замясьцілі састарэлую тэхніку.
18 верасьня 2006 году быў закрыты тралейбусны парк №1[3][4]. Таксама ў 2002—2006 гадох паступова быў скасаваны рух тралейбусаў на праспэкце Незалежнасьці (да 2005 — Францыска Скарыны)[5] ад плошчы Незалежнасьці да Маскоўскага аўтавакзалу.
Працоўныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менская тралейбусная сыстэма мае радыяльна-кальцавую структуру. Ад галоўных транспартных вузлоў (Інстытут Культуры, Прывакзальная плошча, Няміга) разыходзяцца ў розныя бакі радыяльныя лініі, ад якіх адгаліноўваюцца другасныя лініі. Да 2006 году тралейбусная сетка праходзіла па дыямэтры з паўночнага захаду на паўночны ўсход (падобна Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну).
На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў амаль цалкам сфармавалася тралейбусная лінія ўздоўж «Другога транспартнага кальца».
Рухомы склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 2006 год тралейбусныя лініі абслугоўвала 1050 тралейбусаў, што робіць менскую тралейбусную сыстэму другой найбуйнейшай у сьвеце (пасьля Масквы)[1]. Рухомы склад зьмяшчае як мадыфікацыі ЗіУ-9, нязначная колькасьць якіх засталася з савецкіх часоў, гэтак і тралейбусы беларускае вытворчасьці:
- прадукцыя Белкамунмаш:
- прадукцыя МАЗ:
- МАЗ-103Т (43 шт.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Get wired (again): Trolleybuses and Trolleytrucks Low-tech Magazine (анг.)
- ^ «В Минске до 2015 года планируется построить 7 новых троллейбусных линий», БелТА
- ^ Троллейбусное депо №1 bytrans.net (рас.)
- ^ Беларусь. Совершеннолетие. Год 2006-й TUT.BY (рас.)
- ^ Два центральных проспекта Минска — Франциска Скорины и Машерова — переименованы в Независимости и Победителей TUT.BY (рас.)