Мазырскі трамвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мазырскі трамвай

Трамвайная лінія ў Мазыры адкрылася 1 жніўня 1988 году. Адзіны маршрут мазырскага трамвая — «Дэпо — МНПЗ». На працягу маршруту ёсьць 4 разваротныя кольцы. Маршрут злучае горад з прамысловай зонай, у прыватнасьці, з Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам, які стварыў і эксплюатуе маршрут. Асноўныя пасажыры — работнікі НПЗ і жыхары прыгарадных населеных пунктаў, празь якія праходзіць трамвай. Даўжыня маршруту крыху больш за 20 кілямэтраў, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. Раніцай у бок завода, а вечарам у бок гораду трамвай ідзе без прыпынкаў у прыгараднай зоне. Трамваі працуюць без кандуктараў — аплата кіроўцу на прыпынку. На лініі сустракаюцца кантралёры.

У эксплюатацыі знаходзяцца каля пяцідзесяці вагонаў КТМ-5 1987 і 1988 гадоў выпуску, і на сёньняшні дзень знаходзяцца ў выдатным стане.