АКСМ-420
АКСМ-420 (Белкамунмаш 42003А, «Вітаўт») — нізкападлогавы тралейбус вытворчасьці «Белкамунмаш». Належыць да чацьвертага пакаленьня тралейбусаў, распрацаваных заводам. Быў упершыню прадстаўлены ў жніўні 2007 году.
Тралейбус мае 35 месцаў для сядзеньня, зь іх 29 стацыянарныя й 6 з правага борту адкідныя. Гэта зроблена, каб павялічыць ёмістасьць машыны ў гадзіну-пік. Усяго салён можа зьмясьціць 115 пасажыраў.
Габарыты тралейбуса адпавядаюць прынятым стандартам: даўжыня — 11,79 мэтру, шырыня — 2,5, вышыня — 2,86 мэтру. Кузаў выраблены з кампазытных матэрыялаў. Машына абсталяваная электрычным высоўным пандусам і сыстэмаю «прысяданьня» да ўзроўню ходніка. Салён абсталяваны сыстэмаю клімат-кантролю, таму фортачкаў у вокнах няма.
Дзякуючы распрацаваным на НВА «Энэргія» кандэнсатарным батарэям[1] тралейбус можа праехаць ня меней за 5 км з поўным салёнам без кантакту з правадамі. Гэта дазволіць у выпадку неабходнасьці аб’язджаць дарожныя заторы ці іншыя перашкоды.
У гарадах Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На вуліцах Менску АКСМ-420 упершыню зьявіўся ў верасьні 2008 году. Першы асобнік дадзенае машыны паступіў у тралейбусны парк № 2 на 2 месяца з мэтаю дасьведчанае эксплюатацыі й працаваў на маршруце № 3 (адным з самых загружаных маршрутаў гораду), затым быў вернуты на завод.
Рэгулярныя пастаўкі АКСМ-420 у Менск пачаліся ў 2009 годзе. У пэрыяд з траўня па верасень 2009 году паступіла 5 тралейбусаў (зь іх 2 — у тралейбусны парк № 4, і 3 — у тралейбусны парк № 2). Працуюць на маршрутах № 7, 48, 54, 60.
Магілёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З мэтаю азнаямленьня з новаю мадэльлю ўлетку 2009 году АКСМ-420 адпраўляўся на кароткі тэрмін у Магілёў.
Віцебск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Улетку 2009 году АКСМ-420 адпраўляўся ў Віцебск на час «Славянскага базару». Прэса пісала: «Тралейбус так палюбіўся і пасажырам, і кіроўцам віцебскага ТТУ, якія прайшлі на ім стажыроўку, што хутчэй за ўсё, у Менск ён ня вернецца. Цяпер гарадзкімі ўладамі разглядаецца пытаньне пра куплю Вітаўта»[2]. Аднак, тралейбус быў вернуты на завод і пра яго куплю больш не згадвалася.
Гомель[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
15 сьнежня 2010 году ў Гомлі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новае тралейбуснае лініі, якая праходзіць па вуліцах Агарэнка, Сьвірыдава й Чачэрскай да прыпынку «Мікрараён «Клянкоўскі». Новай лініяй накіраваныя тралейбусы маршрутаў № 9, 16 і 17. Першым тралейбусам на 16 маршруце стаў АКСМ-420030 «Вітаўт»[3].
За межамі Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Масква (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 2007 году знаходзіўся ў выстаўным цэнтры Крокус-Экспа.[4]. Таксама браў удзел у выставе Камтранс — 2008 у красавіку 2008 году[5].
Санкт-Пецярбург (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 чэрвеня 2008 г. у Санкт-Пецярбурзе адбылася прэзэнтацыя тралейбуса АКСМ-420 «Вітаўт».[6]. Машына засталася ў горадзе для абкаткі й правядзеньня выпрабаваньняў, але з-за доўгае базы была вернутая назад на завод.
Каўроў (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лютым 2009 году падчас перадвыбарнае кампаніі Каўроскі дэпутат Сяргей Канінаў набыў адзін тралейбус АКСМ-420, які выкарыстоўваўся ў якасьці яго перадвыбарнага штаба.[7] Тралейбус доўгі час ня быў прыняты на балянс дэпо, нягледзячы на тое, што стаяў на ягонай тэрыторыі, і на лінію не выходзіў.
Пасьля, са згоды часткі гораду, муніцыпальнае прадпрыемства «Кіраваньне тралейбуснага транспарту» выкупіла машыну, і тралейбус выйшаў на лінію. Эксплюатацыя галоўным чынам праходзіла па маршрутах № 2 і № 4. У кастрычніку 2010 году пасьля працяглага прастою й наступнага рамонту пачалася яго абкатка, пасьля чаго машына вярнулася на маршрут № 4. На 11.01.11г. тралейбус не эксплуатуецца з-за некалькіх паломкаў і знаходзіцца на тэрыторыі тралейбуснага дэпо.
Казань (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 верасьня 2009 году ў Казані адпраўлены на выпрабаваньні тралейбус АКСМ-420. 23 кастрычніка выйшаў на абкатку. 9 лістапада выйшаў на лінію па маршруце № 21. Выпрабаваньні паказалі нізкую надзейнасьць і ў 2011 годзе ён быў адпраўлены зваротна на завод
Калінінград (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
2 сакавіка 2011 году АКСМ-420030, які пабыў да гэтага ў дасьведчанай эксплюатацыі ў Ашхабадзе, Вільне ды Гомлі прыбыў у Калінінград.[8]. Тралейбусу прысвоены нумар 401.
Ашхабад (Туркмэністан)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Увосень 2009 году ў Ашхабад паступіў тралейбус АКСМ-420030. Адметнымі асаблівасьцямі ашхабадского асобніка зьяўляюцца салатавы колер, адсутнасьць адкідных сядушкаў, наяўнасьць назапашвальнае пляцоўкі насупраць дзьвярэй, наяўнасьць фортачкаў. Але з-за невядомых чыньнікаў вернуты зваротна на завод.
Вільня (Літва)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Улетку 2010 году ў Вільні праходзіў дасьведчаную эксплюатацыю тралейбус АКСМ-420030, працаваў на розных маршрутах пад нумарамі 1137 і 2137.
Рыга (Латвія)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 2010 году браў удзел на выставе Belarus Expo 2010
Вена (Аўстрыя)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У чэрвені 2009 году браў удзел у выставе ў Вене[9].
Плаўдзіў (Баўгарыя)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У кастрычніку 2008 году браў удзел у гандлёва-прамысловай выставе ў Пляўліве[10].
Мэдэльлін (Калюмбія)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
1 сьнежня 2011 году ў Мэдэльліне адбылася прэзэнтацыя тралейбуса АКСМ-420[11].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Белкамунмаш :: Прадукцыя :: Тралейбус мадэлі 42003А
- ^ Па выпадку фэсту Віцебску прыйдзецца купіць новы тралейбус
- ^ Транспарт у Гомлі
- ^ «Масква — Тралейбус АКСМ-42003А у Крокус-Экспа» на сайце СТТС
- ^ «Масква — Камтранс — 2008» на сайце СТТС
- ^ Фантанка.ру
- ^ АКСМ-420 у Каўрове
- ^ АКСМ-420 у Калінінградзе
- ^ «Выстава ў Вене, Белкамунмаш 420» на сайце СТТС
- ^ «Гандлёва-прамысловая выстава ў Пляўліве. Прэзэнтацыя Белкамунмаш» на сайце СТТС
- ^ АКСМ-420 у Мэдэльліне на сайце СТТС